wd wp Пошук:

Снітаўскі сельсавет

Сні́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Снітава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Магільнаўскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Магільна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 16 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Снітава, сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарбахскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1368 чалавек[2], з іх 97,4 % — беларусы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 3 населеныя пункты: Варацэвічы, Снітава, Трудавая.

Зноскі

  1. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области
  2. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе