wd wp Пошук:

Галіны хрысціянства

Хрысціянства

Біблія
Стары Запавет · Новы Запавет
Апокрыфы
Евангелле
Дзесяць запаведзей
Нагорная пропаведзь

Бог Айцец
✯ Ісус Хрыстос
Святы Дух
Тройца
Анёлы
Д'ябал

Гісторыя хрысціянства
Храналогія хрысціянства
Апосталы
Сусветныя саборы
Вялікі раскол
Крыжовыя паходы
Рэфармацыя

Хрысціянскае багаслоўе
Грэхападзенне · Грэх · Дабрадзейнасць
Выкупленне
Выратаванне · Уваскрэсенне
Другое прышэсце · Богаслужэнне
Дабрадзейнасці · Таінствы

Галіны хрысціянства
Каталіцтва · Праваслаўе
Пратэстанцызм
Антытрынітарыі

Сёння ў хрысцiянстве існуюць наступныя асноўныя напрамкі: каталіцызм, праваслаўе і пратэстантызм.

Каталіцызм

Каталiцкая царква — самая шматлiкая галінахрысціянства. Каталіцызм вызнаюць 1 196 000 000 чалавек[1]. Вучэнне Каталіцкай Царквы сфармавалася ў выніку сусветных і памесных сабораў, якія праходзілі да схізмы 1054 г. і пазней, якія склікаў Папа Рымскі.

Хоць Каталіцкая Царква ў Заходняй Еўропе перажывае ўжо як шмат год крызіс нават у краінах, якія лічацца традыцыйна каталіцкімі (Іспанія, Ірландыя, Францыя), Ян Павел II шматразова казаў аб магчымай «вясне Царквы», гэта значыць аб адраджэнні ў XXІ стгагоддзі разам з расчараваннем у матэрыяльных каштоўнасцях.

Праваслаўе

У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца з 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з’яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой, на погляд праваслаўных, у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і Сімвала веры адкалолася Каталіцкая царква.

Пратэстантызм

Пратэстантызм уяўлялае сабой сукупнасць шматлікіх і самастойных Цэркваў і дэнамінацый, звязаных сваім паходжаннем з Рэфармацыяй — шырокім антыкаталіцкім рухам XVI ст. у Еўропе. Першапачатковымі формамі пратэстанцызму былі лютэранства, цвінгліянства, кальвінізм, анабаптызм, менанітства, англіканства. У наступным узнікае шэраг іншых плыняў — баптысты, адвентысты, метадысты, квакеры, пяцідзясятнікі, Войска выратавання і шэраг іншых. Фарміраванне большасці гэтых плыняў праходзіла пад знакам «рэлігійнага адраджэння», звароту да ідэалаў ранняга хрысціянства і Рэфармацыі. Усе яны адрозніваюцца ад старога або літургічнага пратэстанцызму перавагай вольнай пропаведзі і актыўнай евангелізатарскай місіянерскай дзейнасцю.

Гл. таксама

Зноскі

  1. У свеце налiчваецца 1 млрд 196 млн католiкаў

Лiтаратура

Спысылкi

Тэмы гэтай старонкі (2):
Хрысціянства
Хрысціянства