wd wp Пошук:

Богаслужэнне

Богаслужэнне — сукупнасць культавых абрадаў, дзеянняў, цырымоній, звязаных з сістэмай рэлігійных уяўленняў і прызначаных y эмацыянальна-вобразнай форме ўзнаўляць той ці іншы аспект веравызнання. Праводзіцца свяшчэннаслужыцелем пры актыўным удзеле вернікаў галоўным чынам y храме па здаўна распрацаваным рытуале. У розных рэлігійных сістэмах агульнае для ўсіх Богаслужэнне — наяўнасць магічнага элемента. Хрысціянскае богаслужэнне ўключае малітвы, песнапенні, паклоны, прыкладванне да абразоў і крыжа, акрапленне вадой, запальванне лампад і свечак, чытанне святых тэкстаў і інш. Богаслужэнне цесна пераплецена з нацыянальнымі, сямейна-бытавымі традыцыямі і звычаямі і ўспрымаецца вернікамі як непасрэдныя зносіны з Богам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Богаслужэнне