wd wp Пошук:

Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (СССР)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галоўнае разведвальнае ўпраўленне.

Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР (ГРУ ГШ УС СССР) — савецкая спецслужба, у сферу дзейнасці якой уваходзіла стратэгічная агентурная разведка, аператыўная разведка, радыё- і радыётэхнічная разведка, касмічная разведка і кіраўніцтва часткамі спецпрызначэння. Падпарадкоўвалася Генштабу УС СССР і міністэрству абароны.

Гісторыя

ГРУ вядзе сваю гісторыю ад Рэгістрацыйнага ўпраўлення РСЧА, створанага ў лістападзе 1918 года. У далейшым гэты орган шмат разоў перайменаваўся, рэфармаваўся і рэарганізаваўся:

З распадам СССР упраўленне ў практычна нязменным выглядзе захавалася за Генштабам Узброеных Сіл РФ[К 3]. Іншыя рэспублікі стваралі ўласныя органы ваеннай разведкі — як правіла, на аснове разведкі штабоў адпаведных ваенных акругаў[1].

Склад

Структура

На працягу гісторыі свайго існавання структура ГРУ перажыла некалькі перафармаванняў. Па наяўных у адкрытых крыніцах дадзеных, яна ўяўляла сабой 12 асноўных упраўленняў і 8 дапаможных аддзелаў і ўпраўленняў. У гады Халоднай вайны орган уключаў у сябе[2]:

Спецназ

Дырэктывай ваеннага міністра СССР № Орг/2/395832 ад 24 кастрычніка 1950 г. пачалося фарміраванне часцей спецыяльнага прызначэння (СП, з 1980 г. — СпП)[3].

Часткі спецназа падпарадкоўваліся 3-му (са снежня 1951 г. — 5-му) кірунку 2-га аддзела 3-га ўпраўлення 2-га Галоўнага ўпраўлення Генштаба. Да 60-х гадоў нумарацыя падраздзяленняў змянілася і гэтыя функцыі былі ўскладзены на 3-і напрамак 5-га ўпраўлення ГРУ[3].

На месцах для кіраўніцтва ротамі ўводзіліся дадатковыя пасады: у апаратах начальнікаў разведкі галоўнакамандуючага войскаў Далёкага Усходу і ГСВГ – 1 старэйшы афіцэр і 1 афіцэр, у СГВ, ваенных акругах, войсках і паветрана-дэсантных карпусах – 1 афіцэр. У канцы 50-х — пачатку 60-х гг. былі створаны тры аддзелы (спецыяльнай разведкі) разведкі штабоў ваенных акругаў і груп войск[3].

З 1953 г. пачалося фарміраванне аналагічных падраздзяленняў у разведцы ВМФ[3].

АСНАЗ

Пад кіраўніцтвам ГРУ знаходзіліся групы асаблівага прызначэння (АСНАЗ), што выконвалі задачы непасрэдна на мясцовасці, як у тыле праціўніка, так і ўнутры краіны, на рубяжах. Часткі радыё- і радыётэхнічнай разведкі АСНАЗ падпарадкоўваліся 3-му аддзел 3-га ўпраўлення, з красавіка 1953 г. — 2 -му аддзел, з мая 1955 г. — 6-му ўпраўленню ГРУ. У ваенных акругах і групах войскаў з сярэдзіны 50-х гг. дзейнічалі асобныя радыё- і радыётэхнічныя палкі АСНАЗ, у складзе армій — батальёны. Пачынаючы з 1976 г. радыё- і радыётэхнічны палкі былі парамі аб’яднаны ў асобныя радыётэхнічныя брыгады (артбр), а вайсковыя батальёны — у асобныя радыётэхнічныя палкі (артп)[4]

Акрамя частак АСНАЗ ГРУ існавалі радыётэхнічныя роты мотастралковых і танкавых дывізій, якія займаліся радыёразведкай на тактычным узроўні. Разглядаліся планы іх падпарадкавання ГРУ і стварэння, такім чынам, адзінай сістэмы вайсковай радыёразведкі на ўсіх узроўнях, аднак яны не былі ажыццёўлены[4].

НДІ

ГРУ мела ў сваім распараджэнні чатыры навукова-даследчых інстытута (НДІ)[5]:

Кіраўнікі

За перыяд 1949—1992 гадоў упраўленне ўзначальвалі[6]:

Штаб-кватэра

Першапачаткова ГРУ знаходзілася ў будынку Генштаба на Арбаце ў Маскве. Шэраг службаў (Інфармацыя, 6-е ўпраўленне) знаходзіліся на Гогалеўскім бульвары, 6. У 1968 годзе ўсе асноўныя службы ГРУ былі пераведзеныя ў новы будынак па адрасе Харашоўскай шашы, 76, вядомае пад неафіцыйнымі назвамі «акварыум» або «сцякляшка»[7].

Падрыхтоўка кадраў

Для частак, аддзелаў і ўпраўленняў ГРУ спецыялісты рыхтаваліся ў такіх установах як[8]:

Падрыхтоўку афіцэраў аператыўнай і спецыяльнай разведкі ажыццяўлялі агульнавайсковыя навучальныя ўстановы[8]:

Каментарыі

  1. Адначасова дзейнічала Упраўленне вайсковай разведкі Генштаба, якое ў 1943 годзе пераназвана ў Разведвальнае ўпраўленне Генштаба.
  2. Створана чынам аб’яднання ГРУ з УР.
  3. У 2010 годзе орган разведкі перайменаваны ў Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба УС РФ.
  4. 17 студзеня — 7 сакавіка 1963 г. в а. начальніка ГРУ — Аляксандр Сямёнавіч Рогаў.

Зноскі

  1. Военная и военно-морская разведка
  2. А. Колпакиди, Д. Прохоров. «Империя ГРУ. Очерки истории российской военной разведки». — М.: «ОЛМА-ПРЕСС», 1999. — 281 с. — ISBN 5-224-00600-7.
  3. 1 2 3 4 Спецназ
  4. 1 2 Части ОСНАЗ
  5. НИИ ГРУ
  6. Руководство
  7. ГРУ Генштаба ВС СССР
  8. 1 2 Учебные заведения
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Спецслужбы СССР
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР
Катэгорыя·Разведвальныя арганізацыі