wd wp Пошук:

Генеральны штаб Узброеных сіл СССР

Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР (ГШ УС СССР) — фарміраванне, адзін з органаў ваеннага кіравання ўзброенымі сіламі СССР.

Гісторыя

8 мая 1918 года створаны Усерагалоўштаб, адзін з двух галоўных штабоў Чырвонай арміі (РСЧА) падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Орган увайшоў у склад Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах. Ён замяніў сабою Усерасійскую калегію па фарміраванні Чырвонай Арміі, Галоўнае ўпраўленне генеральнага штаба, Галоўны штаб, галоўны камісарыят ваенна-навучальных устаноў і Упраўленне па рамантаванні арміі. На чале стаялі начальнік і два ваенных камісара (Савет Усераглаўштаба)[1].

Органам аператыўнага кіраўніцтва 6 верасня 1918 года стаў штаб Рэўваенсавета Рэспублікі, а з 8 лістапада — Палявы штаб РВС Рэспублікі.

10 лютага 1921 Усерагалоўштаб быў аб’яднаны з Палявых штабам РВС Рэспублікі і атрымаў назву Штаба РСЧА. Ён стаў адзіным органам кіравання ўзброенымі сіламі РСФСР і з’яўляўся выканаўчым органам РВС Рэспублікі[2].

У 1924 пры рэарганізацыі цэнтральнага ўпраўлення НКВМ з функцый штаба РСЧА былі вылучаныя выканаўчыя функцыі, прычым штатныя пытанні, задачы фарміравання, уладкавання і службы войскаў былі перададзены ўпраўленню РСЧА, перайменаванага ў снежні ў Галоўнае ўпраўленне РСЧА[1].

22 верасня 1935 года пастановай СНК СССР Штаб РСЧА ператвораны ў Генеральны штаб. Арганізацыйна ўвайшоў у склад Наркамата абароны СССР[3].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і стварэннем 23 чэрвеня 1941 года стаўкі Галоўнага камандавання Генеральны штаб Чырвонай Арміі падпарадкоўваўся вярхоўнаму галоўнакамандуючаму і з’яўляўся рабочым органам стаўкі[3].

У лютым 1946 года Генеральны штаб РСЧА перайменаваны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР[3].

25 лютага 1950 года ў сувязі з установай самастойнага ваенна-марскога міністэрства Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР ператвораны ў Генеральны штаб Савецкай Арміі (у складзе ваеннага міністэрства СССР). У верасні 1955 года Генеральны штаб Савецкай Арміі зноў ператвораны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР[3].

7 мая 1992 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на базе Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР створаны Генеральны штаб Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[4].

Структура

Усерагалоўштаб меў задачай фарміраванне, уладкаванне і навучанне РСЧА і распрацоўку пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай Савецкай Расіі да вайны, і складаўся з наступных упраўленняў[1]:

Загадам НКВМ ад 12 ліпеня 1926 года Штаб РСЧА быў зацверджаны ў складзе чатырох упраўленняў і аднаго аддзела:

Ва ўмовах рэзкага ўзмацнення небяспекі вайны і з улікам вопыту лакальных ваенных канфліктаў у 1939 годзе праведзена рэарганізацыя Генеральнага штаба: ён падвергнуўся маштабнай структурнай перабудове і значна ўзмоцнена яго роля ў кіраванні войскамі[5].

Пасля вайны ў складзе Генштаба меліся наступныя галоўныя ўпраўленні:

а таксама шэраг упраўленняў і напрамкаў прамога падпарадкавання, напрыклад:

Кіраўніцтва

З 1918 па 1991 гг. Генеральны штаб узначальвалі[7]:

Штаб-кватэра

Генштаб размяшчаўся ў маскоўскай сядзібе, размешчанай на перасячэнні Знаменкі і Арбацкай плошчы. Будынак пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя па замове генерала Сцяпана Апраксіна.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Главный штаб // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
  2. Данилов В. Создание Штаба РККА (1921—1924 гг.) // Военно-исторический журнал. — 1977. — № 9. — С.85-89.
  3. 1 2 3 4 Изменение наименований Генерального штаба с момента образования в январе 1763-го по 2013 г.
  4. Указ Президента РФ от 11 ноября 1998 г. № 1357 «Вопросы Министерства обороны Российской Федерации и Генерального штаба Вооруженных Сил Российской Федерации» (утратил силу). См.: Сборник Законодательства Российской Федерации, 16.11.1998, № 46, ст. 5652
  5. Данилов В. Генеральный штаб РККА в предвоенные годы (1936—июнь 1941 гг.) // Военно-исторический журнал. — 1980. — № 3. — С.68-73.
  6. Документальный фильм «30 лет без Союза». ТВ-канал «Россия-1», эфир от 05.12.2021
  7. Генеральный штаб Вооруженных Сил Российской Федерации
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР