wd wp Пошук:

Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча

Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (КВАКВ) — адна з найстарэйшых ваенна-навучальных устаноў Узброеных Сіл СССР.

У розныя гады вучылішча рыхтавала спецыялістаў розных воінскіх спецыяльнасцяў.

Гісторыя

Адкрыта 7 снежня 1918 года ў Арзамасе як курсы чырвоных камандзіраў пры штабе Усходняга фронту[1].

24 ліпеня 1919 года курсы перафармаваны ў ваенную школу Усходняга фронту.

Падчас грамадзянскай вайны курсы і школа неаднаразова перадыслакаваліся па меры наступлення Чырвонай Арміі[2].

З 1921 года ваенная школа дыслакавалася ў Кіеве. У 1924 годзе рэарганізавана ў Кіеўскую аб’яднаную школу камандзіраў РСЧА імя С. С. Каменева.

У 1936 годзе Кіеўская аб’яднаная ваенная школа рэарганізавана ва 2-ю Кіеўскую артылерыйскую школу (з 1937 года — 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча).

У ліпені 1941 года вучылішча перадыслакавана ў Саратаўскую вобласць у пасёлак Сакаловы.

На падставе загаду НКА СССР № 035 з 01.02.1943 года 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча дывізіённай артылерыі рэарганізавана ва 2-е Кіеўскае вучылішча самаходнай артылерыі.

25 снежня 1943 года за выдатныя поспехі ў падрыхтоўцы афіцэраў вучылішча ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга і прысвоена імя Міхаіла Васільевіча Фрунзэ[2].

З 31.05.1947 года — Кіеўскае Чырванасцяжнае аб‚яднанае вучылішча самаходнай артылерыі імя М. В. Фрунзэ.

З 7.08.1958 года называлася як Кіеўскае танкавае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, з 1.09.1961 года — Кіеўскае камандна-тэхнічнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, з 1 жніўня 1965 года — Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ.

22 лютага 1968 годзе «за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў для ВС СССР і ў сувязі з 50-годдзем СА і ВМФ» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР № 2404-УП вучылішча ўзнагароджана другім ордэнам Чырвонага Сцяга (№ 337952).

З 1968 года стала базавай навучальнай установай Савецкіх Узброеных Сіл па падрыхтоўцы афіцэраў падраздзяленняў вайсковай разведкі.

За час свайго існавання вучылішча падрыхтавала і выпусціла 7490 афіцэраў, сярод іх скончылі вучылішча з залатым медалём — 123 чалавекі, з дыпломам з адзнакай — 1236 чалавек.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны № 490, ад 19.08.1992 года, вучылішча ліквідавана. Тры курсы курсантаў пераведзены ў Адэскі інстытут Сухапутных войскаў.

Начальнікі вучылішча

Вядомыя выпускнікі

Гл. таксама: Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча

Героі Савецкага Саюза

Героі Расіі

Героі Украіны

Зноскі

  1. Сайт выпускников КВОКДКУ им. М.В.Фрунзе(руск.) . www.kvoku.org. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020. Праверана 14 жніўня 2020.
  2. 1 2 100-летие Киевского высшего общевойскового командного дважды Краснознаменного училища имени М_В_Фрунзе (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Зніклі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СССР
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе