wd wp Пошук:

Група савецкіх войск у Германіі

Група савецкіх войскаў у Германіі, ГСВГ (ням.: Gruppe der Sowjetischen Streitkräfte in Deutschland, GSSD) — кантынгент Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі ГДР.

Гісторыя

Кантынгент утвораны 9 чэрвеня 1945 года як Група савецкіх акупацыйных войск у Германіі (ГСАВГ) для кантролю за выкананнем патрабаванняў Акта аб безагаворачнай капітуляцыі УС Германіі ў савецкай зоне акупацыі. Упраўленне, сфармаванае на базе палявога ўпраўлення 1-га Беларускага фронту, першапачаткова размяшчалася ў г. Патсдаме, алетў 1946 пераведзена ў г. Вюнсдорф. У 1949-м у сувязі з утвсрэннем ГДР ГСАВГ ператворана ў ГСВГ. У 1957 ахова дзяржаўнай мяжы перададзена пагранвойскам ГДР, а за групай захавана права кантролю праезду ў Заходні Берлін ваеннаслужачых ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і іншыя кантрольныя функцыі згодна Патсдамскай дэкларацыі[1].

У чэрвені 1989 года ГСВГ пераіменавана ў Заходнюю групу войск.

У 1990 годзе кіраўнікамі СССР і ФРГ заключаны дагавор, які прадугледжваў, што ўсе савецкія войскі на тэрыторыі Германіі павінны былі пакінуць яе з канца 1990 па 1994 год. 31 жніўня 1994 вывад войск завершаны[2].

Склад

На перыяд васьмідзесятых і пачатку дзевяностых гадоў у ГДР знаходзіліся[3]:

Статус

Прававы статус савецкіх войск на тэрыторыі ГДР вызначаўся пагадненнем 1957 года.

Зноскі

  1. ГСВГ на сайте Минобороны России
  2. Краткая история группы советских войск в Германии
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя ГДР
Катэгорыя·Акупацыя Германіі войскамі саюзнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР