wd wp Пошук:

Міністэрства абароны СССР

Міністэ́рства абаро́ны СССР — саюзны орган дзяржаўнага кіравання ўзброенымі Сіламі СССР за выключэннем самастойных родаў войскаў (Пагранічныя войскі КДБ СССР, Унутраныя войскі МУС СССР). На чале міністэрства знаходзіўся Міністр абароны СССР, які мог уваходзіць у Палітбюро ЦК КПСС.

Гісторыя

26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 г. — у Савецкім Урадзе створаны Камітэт па ваенных і марскіх справах, ператвораны ў Савет Народных Камісараў (СНК) па ваенных і марскіх справах.

Лістапад (пачатак снежня) 1917 г. — замест СНК па ваенных і марскіх справах быў створаны Народны камісарыят па ваенных справах (Наркамваен) на чале з Калегіяй.

3 сакавіка 1918 года — утвораны Вышэйшы ваенны савет (ВВС).

31 сакавіка 1918 г. — выдадзены загад ВВС Рэспублікі, па якім заснаваны 6 ваенных акругаў: Яраслаўская, Маскоўская, Арлоўская, Беламорская, Прыуральская і Прыволжская.

2 верасня 1918 — УЦВК абвясціў Савецкую Рэспубліку ваенным лагерам, скасаваў Вышэйшы ваенны савет і заснаваў Рэвалюцыйны ваенны савет Рэспублікі (РВСР) пад старшынствам Наркама па ваенных і марскіх справах. У яго склад на правах члена з правам вырашальнага голасу ўваходзіў Галоўнакамандуючы усімі ўзброенымі Сіламі Рэспублікі (пасада ўведзена 2 верасня 1918), якi ажыццяўляў праз Палявы штаб РВСР аператыўна-стратэгічнае кіраўніцтва войскамі дзеючай арміі і флотам.

12 лістапада 1923 — зацверджана першае палажэнне аб агульнасаюзным Народным камісарыяце па ваенных і марскіх справах (Наркамваенмор), яго стварэнне замацавана ў Канстытуцыі СССР 1924 года.

19241925 гг. — у СССР праведзена ваенная рэформа, якая закранула ўсю ваенную сістэму дзяржавы, уключаючы і цэнтральны апарат.

30 снежня 1937 г. — утвораны Народны Камісарыят ВМФ СССР, са складу Наркамата абароны былі выведзеныя Упраўленне Ваенна-Марскіх Сіл РСЧА і падначаленыя яму флаты і флатыліі.

Чэрвень 1940 — Палітычнае ўпраўленне РСЧА перайменавана ў Галоўнае Палітычнае кіраванне РСЧА.

25 лютага 1946 г — зноў ствараецца адзіны Народны Камісарыят Узброеных Сіл СССР.

з сакавіка 1946 года — Міністэрства Узброеных Сіл СССР.

з 1950 года — Ваеннае міністэрства СССР, у лютым 1950 яно было падзелена на Ваеннае міністэрства і Ваенна-марское міністэрства СССР, якія ў сакавіку 1953 году былі аб’яднаны ў Міністэрства абароны СССР.

20 сакавіка 1992 г. рашэннем кіраўнікоў 7 дзяржаў СНД, на базе Міністэрства абароны СССР створана Галоўнае камандаванне Аб’яднаных Узброеных Сіл СНД.

Кіраўнікі

1946 — 1947 — І. В. Сталін

1947 — 1949 — М. А. Булганін

1949—1953 — А. М. Васілеўскі

15 сакавіка 1953 — 9 лютага 1955 — М. А. Булганін

9 лютага 1955 — 26 кастрычніка 1957 — Г. К. Жукаў

26 кастрычніка 1957 — 31 сакавіка 1967 — Р. Я. Маліноўскі

12 красавіка 1967 — 26 красавіка 1976 — А. А. Грэчка

29 красавіка 1976 — 20 снежня 1984 — Д. Ф. Усцінаў

22 снежня 1984 — 30 мая 1987 — С. Л. Сакалоў

30 мая 1987 — 29 жніўня 1991 — Д. Ц. Язаў

29 жніўня 1991 — 20 сакавіка 1992 — Я. І. Шапашнікаў

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністэрствы СССР
Катэгорыя·Міністэрствы абароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР