wd wp Пошук:

Віцезслава Капралава

Віцезслава Ка́пралава (чэшск.: Vítězslava Kaprálová; 1 студзеня 1915, Брно — 16 чэрвеня 1940, Манпелье) — чэшская кампазітар і дырыжор.

Біяграфія

Віцезслава Капралава нарадзілася ў 1915 годзе ў Брно ў сям’і музыкантаў. Пачатковую музычную адукацыю атрымала ў свайго бацькі Вацлава Капралава — кампазітара і піяніста, уладальніка музычнай школы ў Брно. Маці — Вікторыя Капралава — прафесійная спявачка, выкладчык вакалу.

Віцезслава Капралава і Іржы Муха

У 1930—1935 гадах Капралава вывучала кампазіцыю і дырыжыраванне ў Кансерваторыі Брно ў Вілема Пятржэлкі і Здэнека Халабалы. У 1935 годзе, адразу пасля заканчэння кансерваторыі, Капралава прадставіла рэ-мінорны канцэрт для фартэпіяна, які ў значнай меры забяспечыў ёй поспех і прызнанне публікі. У 1935—1937 гадах працягнула навучанне ў Пражскай кансерваторыі, дзе яе галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў прафесар Віцезслаў Новак, па дырыжыраванні — прафесар Вацлаў Таліх.

У кастрычніку 1937 года, за месяц да прэм’еры «Ваеннай сімфаніеты», Капралава пераязджае ў Парыж, каб вучыцца дырыжыраванні ў Шарля Мюнша. Першапачаткова яна планавала праходзіць навучанне ў Вене, але па рэкамендацыі Карэла Багуслава, і пасля сустрэчы з Багуславам Марціну, падчас свайго кароткага візіту ў Прагу, яна вырашыла дамагацца урадавай стыпендыі на навучанне ў Францыі.

Неўзабаве пасля гэтага, у 1938 годзе, Капралава прыняла ўдзел у фестывалі Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі, які адбыўся ў Лондане, а 17 чэрвеня 1938 года выступіла з «Ваеннай сімфаніетай» - на гэты раз з Сімфанічным аркестрам Бі-бі-сі. Пасля гэтак паспяховых выступленняў Капралава прыязджае ў Брно на летнія вакацыі. Гэта быў яе апошні візіт дадому.

Вацлаў Капралаў, Віцезслава Капралава і Багуслаў Марціну

У 1939 годзе яна вярнулася ў Парыж, дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам Іржы Мухай, сынам чэшскага мастака Альфонса Мухі. Іх вяселле адбылося 23 красавіка 1940 года.

У той час, калі на Парыж ўжо наступалі нямецкія войскі, Капралавай быў пастаўлены невылечны дыягназ - міліярны туберкулёз. Памерла Віцезслава Карпалава 16 чэрвеня 1940 года ў Манпелье на поўдні Францыі, ва ўзросце 25 гадоў.

Выбраныя творы

Дыскаграфія (выбарачна)

Зноскі

  1. 1 2 Československý hudební slovník osob a institucí / пад рэд. G. Černušák, B. Štědroň, Z. Nováček — 1963.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118984810 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118984810 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118984810 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. BillionGraves — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Манпелье
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырыжоры Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары Чэхіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках (Брно)
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брно
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Асобы