wd wp Пошук:

Габой

Габой (ад фр. hautbois, літаральна «высокае дрэва», англ., ням. і італ. oboe) — драўляны духавы музычны інструмент сапранавага рэгістра, які ўяўляе сабой трубку канічнай формы з сістэмай клапанаў і двайным кіем (язычком). Сучасны від габоя набыў у першай палове XVIII стагоддзя. Інструмент мае пявучы, аднак трохі гугнявы, а ў верхнім рэгістры - рэзкі тэмбр.

Інструменты, якія лічацца прамымі папярэднікамі сучаснага габоя, вядомыя з антычнасці і захаваліся ў першародным выглядзе ў розных культурах. Народныя інструменты, такія як бамбарда, дуда, жалейка, дудук, гайта, хітырыкі, зурна разам з інструментамі Новага часу (мюзета, уласна габой, габой д’амур, англійскі ражок, барытонавы габой, барочны габой) складаюць шырокае сямейства гэтага інструмента.

Габой выкарыстоўваецца ў якасці сольнага інструмента, у камернай музыцы і сімфанічным аркестры.

Аснову рэпертуару для габоя складаюць творы эпохі барока (творы Баха і яго сучаснікаў) і класіцызму (Моцарт). Радзей выконваюцца творы кампазітараў-рамантыкаў (Шумана) і сучасных кампазітараў.

Беларускія габаісты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аэрафоны
Катэгорыя·Язычковыя духавыя музычныя інструменты
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Драўляныя духавыя музычныя інструменты