wd wp Пошук:

Алена Васілеўна Ванкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ванкевіч.

Алена Васілеўна Ванкевіч (нар. 13 мая 1966 г. у Маскве) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

У 1987 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Планаванне прамысловасці”.

У 1991—1994 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, пасля чаго абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук.

У 2001 годзе скончыла дактарантуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» і паспяхова абараніла ў тым жа ўніверсітэце доктарскую дысертацыю на тэму «Эканамічныя адносіны занятасці і іх рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь».

У 2005 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1987—1991 гг. з’яўлялася выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Наваполацкага палітэхнічнага інстытута.

У 1994—1996 гг. была дацэнтам кафедры эканомікі і фінансаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1996 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Займае пасаду дацэнта, пазней - прафесара кафедры менеджмента. З 2005 па 2011 гг. узначальвае гэтую кафедру.

У 2011 годзе прызначана на пасаду прарэктара па навуковай рабоце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 200 навуковых публікацый па праблемах рынку працы, занятасці, беспрацоўя і менеджменту арганізацыі (у тым ліку ў Расіі, Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне), з іх - 8 манаграфій.

Прымала ўдзел у праектах Праграмы Развіцця ААН (ПРААН) і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у якасці нацыянальнага эксперта па рынку працы:

Прыцягваецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у якасці эксперта пры падрыхтоўцы аналітычных матэрыялаў па аналізе і рэгуляванні рынку працы, да распрацоўкі праграм і тэм міжнароднага і рэспубліканскага значэння, для павышэння кваліфікацыі работнікаў міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З’яўляецца членам двух саветаў па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з’яўляецца членам Савета ВМА па эканамічным адукацыі і ВМА вышэйшых навучальных устаноў Беларусі па адукацыі ў галіне кіравання.

Узнагароды

Бібліяграфія

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая