wd wp Пошук:

Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж

Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (ВДПК ВДТУ) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Віцебск. Размешчаны па адрасе пр. Чарняхоўскага, 14.

Гісторыя

Віцебскі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум адкрыты 15 сакавіка 1964 года пастановай Савета Міністраў БССР ад 27 лютага 1964 года. У першым навучальным годзе прыём на дзённае аддзяленне палітэхнікума склаў 240 чалавек, на вячэрняе — 30 і на завочнае — 50. Навучальнай установе таксама былі перададзены 58 навучэнцаў, якія завяршылі адзін курс навучання ў станкаінструментальным тэхнікуме. Спецыяльнасцяў тады было ўсяго тры: «электрапрыборабудаванне», «вытворчасць апаратуры аўтаматыкі і тэлемеханікі» і «радыёапаратабудаванне»[1].

З 27 снежня 1965 года ператвораны ў Віцебскі політэхнічны тэхнікум. Прыём па спецыяльнасцях «вытворчасць апаратуры аўтаматыкі і тэлемеханікі» і «радыёапаратабудаванне» праз цяжкасці ў размеркаванні выпускнікоў быў скарочаны, у 1966 годзе адкрыта новая — «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[1].

У 19731985 гады было адкрыта пяць новых спецыяльнасцяў, некалькі закрыты праз цяжкасці ў размеркаванні[1].

30 чэрвеня 1976 года ў сувязі з будаўніцтвам у Віцебску тэлевізійнага завода распараджэннем Савета Міністраў СССР тэхнікум быў перададзены ў распараджэнне Міністэрства радыёпрамысловасці СССР і пачаў рыхтаваць кадры толькі радыёэлектроннага профіля. З дапамогай Міністэрства і телезавода лабараторыі і кабінеты былі абсталяваны найноўшымі вымяральнымі прыборамі і абсталяваннем. Мелася каля сарака ПЭВМ маркі ЕС, якія шырока выкарыстоўваліся ў навучальным працэсе[1].

У 1992 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага тэхнікум быў перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З верасня 1992 года па просьбе вытворчага аб’яднання «Маналіт» тут была адкрыта спецыяльнасць «вытворчасць вырабаў электроннай тэхнікі»[1].

25 красавіка 2009 г. тэхнікум пераназваны ў «Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж»[1].

Напярэдадні новага 2021 навучальнага года на базе Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа і Віцебскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №5 прыборабудавання быў створаны Віцебскі дзяржаўны каледж электратэхнікі[2].

Спецыяльнасці

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гісторыя каледжа
  2. Создание и начало работы УО «Витебский государственный колледж электротехники». 1 September 2021

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Каледжы Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1964 год у Віцебску
Катэгорыя·Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Зніклі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Праспект Чарняхоўскага (Віцебск)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1964 годзе