wd wp Пошук:

Вітаўтас Пятрас Бложэ

Ві́таўтас Пя́трас Бло́жэ[1] (літ.: Vytautas Petras Bložė; 9 лютага 1930, в. Байсагала, Радзвілішкіскі раён, Літва — 31 снежня 2016) — літоўскі паэт.

Біяграфія

Вучыўся ў Кедайнейскай, затым у Шадуваўскай гімназіях. Быў вымушаны зрабіць перапынак у вучобе пасля высылкі бацькоў у Сібір. Працаваў манцёрам, бухгалтарам. У 1949 годзе здаў экзамены на атэстат сталасці ў Каўнасе. Вучыўся ў Вільнюскім педагагічным інстытуце (руская філалогія). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве мастацкай літаратуры (пазней «Вага») (19511956). У 19661981 гадах яго кнігі не друкавалі. З 1975 года жыве ў Друскінінкаі.

Творчасць

Друкуецца з 1949 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сем касцоў» (1961), «З маўклівай зямлі» (1966), «Кветкі зямлі» (1971), «Поліфаніі» (1981), «Людзі» (1984), «Накцюрны» (1990) і інш. Галоўная тэматыка — дэфармацыя свету другой паловы XX ст. і драматызм жыцця чалавека. На літоўскую мову пераклаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Глебкі, А. Куляшова, А. Зарыцкага і іншых беларускіх пісьменнікаў (у кнігах «З беларускай паэзіі», 1952, і «Па Нёману песня плыве», 1958).

Пераклады

На беларускую мову творы Бложэ пераклаў Р. Барадулін (у кнізе «Літоўская савецкая паэзія», т. 2, 1977).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з літоўска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Перакладчыкі XXI стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Паэты XXI стагоддзя
Нарадзіліся ў Байсагале
Літоўскамоўныя паэты
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Перакладчыкі СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся 9 лютага
Паэты Літвы
Перакладчыкі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Радзвілішкіскім раёне
Паэты СССР
Перакладчыкі Літвы
Паэты паводле алфавіта
Памерлі 31 снежня
Нарадзіліся ў 1939 годзе
Нарадзіліся ў 1930 годзе
Памерлі ў 2016 годзе
Перакладчыкі з рускай мовы
Асобы