wd wp Пошук:

Віталь Ігаравіч Новік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Новік. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віталь Новік (нар. 9 лістапада 1994, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана-Белкарда».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родных Калінкавічах, аднак у маладым узросце трапіў у «Гомель», з 2011 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. 25 лістапада 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць бабруйскай «Белшыны» (1:3). У далейшым працягваў трэніравацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.

У сезоне 2015 года з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе, з лета стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. 14 верасня 2015 года ў матчы супраць «Мінска» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2]. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 года, але на поле выхадзіў рэдка, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.

У першай палове сезону 2017 выступаў за дубліруючы склад «Гомеля». У ліпені 2017 года пакінуў каманду і перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3], за які гуляў да 2018 года.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Паперпрама», а ў 2022 годзе перабраўся ў гродзенскі «Нёман-Белкард».

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльГомель270
2012Д1Гомель10
2013дубльГомель291
2014дубльГомель310
2015Д1Гомель110
2016Д2Гомель50
2017 (1)дубльГомель131
2017 (2)Д3Спадарожнік30
2018Д3Спадарожнік50
2021Д3Паперпрам151

Зноскі

  1. Vitali Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Виталий Новик на два года продлил контракт с “Гомелем”
  3. Новик перешел из «Гомеля» в речицкий «Спутник»
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белкард
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Паперпрам Гомель