wd wp Пошук:

Вілем Менгельберг

Ві́лем Ме́нгельберг (Willem/Joseph Wilhelm Mengelberg; 28 сакавіка, 1871 — 22 сакавіка 1951) — нідэрландскі дырыжор.

Нарадзіўся ва Утрэхце, Нідэрланды, быў чацвертым з 16 дзяцей у бацькоў нямецкага паходжання. Навучаўся ў Кёльнскай кансерваторыі.

Менгельберг здабыў сусветную вядомасць як галоўны дырыжор Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў у перыяд ад 1895 да 1945 года. У 1902 годзе ён пазнаёміўся з Малерам, быў яго добрым сябрам i прапагандаваў яго творы ў Нідэрландах. Малер часта бываў у Галандыi на прэм’ерах сваіх твораў і нават уносіў змяненні ў некаторыя з іх, каб прыстасаваць сваю музыку да акустыкі Канцэртгебаў. У 1920 годзе, святкуючы 25-годдзе ўзначальвання Аркестру Канцэртгебаў, Менгельберг арганізаваў Фестываль музыкі Малера (Mahlerfeest) ў Амстэрдаме. Гэта была ўнікальна падзея сусветнага маштабу, калі на працягу 10 дзён у адным горадзе, адным аркестрам і адным дырыжорам былі выкананыя ўсе сімфанічныя творы Малера.

Менгельберг вядомы таксама як цудоўны інтэрпрэтатар твораў Рыхарда Штраўса, Бетховена, Брамса, Чайкоўскага. Яго стыль вызначаўся надзвычайнай экспрэсіўнасцю і тэмпавай вольнасцю, насычаным гучаннем аркестру. У працэсе работы над тым ці іншым творам ён дазваляў сабе ўносіць змяненні ў арыгінальныя тэксты кампазітараў.

Праз тое, што Менгельберг працягваў сваю працу ў час Другой cусветнай вайны, супрацоўнічаючы з акупацыйным рэжымам, у 1945 годзе яму былa забароненая дырыжорская дзейнасць у Нідэрландах. Апошнія 6 гадоў жыцця правёў у Швейцарыі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Joseph Wilhelm Mengelberg // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119338920 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119338920 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. 1 2 3 4 Onze MusiciRotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1911. — вып. 2. — С. 142. — 300 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Утрэхце
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 22 сакавіка
Катэгорыя·Галоўныя дырыжоры Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра
Катэгорыя·Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Кароны
Катэгорыя·Памерлі ў Граўбюндэне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дырыжоры Нідэрландаў