wd wp Пошук:

Арыстарх Апалонавіч Белапольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белапольскі. Арыстарх Апалонавіч БЕЛАПО́ЛЬСКІ (руск.: Аристарх Аполлонович Белопольский; 13 ліпеня 1854, Масква — 16 мая 1934) — рускі і савецкі астрафізік, акадэмік РАН (1903).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1877). Са студэнцкіх гадоў працаваў ва ўніверсітэцкай астранамічнай абсерваторыі, потым у Пулкаўскай абсерваторыі (1888—1934, дырэктар: 1917—1919).

Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астрафізічных даследаваннях спектральным аналізам і фатаграфіяй, фатаграфуючы каметы, Месяц у час зацьменняў, сонечную карону, дэталі на паверхні Сонца. Эксперыментальна давёў магчымасць выкарыстання эфекта Доплера для вымярэння прамянёвай (радыяльнай) хуткасці нябесных целаў. Заўважыў у спектрах зменных зорак — цэфеід — зрух фазы між змяненнямі ў іх бляску і прамянёвай хуткасці, выкліканы іх пульсацыяй. У доследах з вымярэннямі прамянёвай хуткасці розных частак колцаў Сатурна давёў іх несуцэльную будову (1895, адначасова з іншымі астраномамі).

Склаў першы падручнік астрафізікі на рускай мове.

Зноскі

  1. Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Белопольский Аристарх Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Aristarch Apollonowitsch Belopolski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Астраномы Расійскай імперыі
Нарадзіліся ў Маскве
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1854 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 1934 годзе
Памерлі 16 мая
Асобы
Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі
Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Астрафізікі Расіі
Астраномы СССР
Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Астрафізікі СССР
Нарадзіліся 13 ліпеня