wd wp Пошук:

Віка Трэнас

Віка Трэнас, сапр.: Вікторыя Ляйкоўская (нар. 7 снежня 1984, Мінск) — беларуская паэтка, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар[2][3][4].

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. У 2006—2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць»[5]. Літаратурны аглядальнік інтэрнэт-выдання «Новая Еўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Арт-менеджар гурта «Верасень»[6].

Працуе прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», стылістычным рэдактарам у часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ[2].

Творчасць

З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 года («Наша ніва»). Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар лірыкі да песні «Pustoje Śviatło» гурта «Glofira» са складанкі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New». Творы перакладаліся на нямецкую, балгарскую і шведскую мовы.

Прызнанне

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. 1 2 Віка Трэнас. Вершы(нявызн.). Kamunikat.org (10-2020). Праверана 27 мая 2021.
  3. Голубая свинья для поэтессы(руск.) . Velvet.by (19 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
  4. Шкиленок, Марина Музыка і словы: новы погляд на звыклыя з’явы(бел.) . TUT.BY (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
  5. Вікторыя Ляйкоўская (Трэнас) // Маладосць : часопіс. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2012. — В. 703. — № 6. — С. 32.
  6. Гурт “Верасень” і Віка Трэнас выступілі ў Віцебску(нявызн.). СБП (12 красавіка 2013). Праверана 2 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
  7. “Блакітны Свін” абраў пераможцаў(нявызн.). Будзьма беларусамі! (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў Мінску
Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся ў 1984 годзе
Паэтэсы
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Выпускнікі Беларускага Калегіюма
Літаратурныя крытыкі Беларусі
Паэты Беларусі
Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Нарадзіліся 7 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Асобы
Паэты паводле алфавіта
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных