wd wp Пошук:

Блакітны свін

Блакітны свін — літаратурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе. Надавалася за «нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую „самасць“». Апошняе ўручэнне прэміі адбылося ў 2018 годзе.

Апісанне

Адзіная беларуская літаратурная антыгламурная прэмія, заснаваная суполкай «Літаратурнае прадмесце» ў 2006 годзе, прысуджалася за крэатыўныя праекты цягам году, нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую «самасць».

Узнагарода ўяўляе з сабе дыплом, на якім на тле блакітнага неба размешчана выява пятачка. І дадаткова сотня розных прадметаў на памяць: сто алоўкаў, свечак, пакетаў. Кожны год нешта рознае, змесціва прыза вызначаецца галасаваннем.

Сімвал — свін — прэзентуецца як беларуская птушка шчасця, якая (па словах арганізатараў) блакітная таму, што лётае ў нябёсах. У яго імені выклік і сімволіка, спроба разбурыць стэрэатыпы. Яго скура рамантычнага колеру, а пад ёй хаваецца тутэйшае сала з белымі і чырвонымі праслойкамі. У яго вобразе аб’яднаны і авангард, і нацыянальная традыцыя, і вялікія магчымасці для фантазій[1][2].

Лаўрэаты

Узнагароджанне лаўрэатаў на «Блакітны Свін — 2016». Л. Рублеўская і В. Шніп

Спасылкі

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Алег Грушэцкі. «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў (нявызн.). Новы Час (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 24 красавіка 2016.
  2. Рублеўская, 2012, с. 190—191
  3. Блакітны Свін – 5 (нявызн.). Будзьма беларусамі! (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 14 мая 2017.
  4. “Блакітны Свін” абраў пераможцаў (нявызн.). Будзьма беларусамі! (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
  5. Алег Грушэцкі. Антыгламурны «Блакітны Сьвін» і 100 пачак соку ўручаны (нявызн.). Новы Час (22 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
  6. Алег Грушэцкі. Таямнічы шпацыр па Менску ў «Бібліяноч» і 100 прызоў ад «Блакітнага Сьвіна» (нявызн.). Новы Час (21 красавіка 2018). Праверана 23 красавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларускія літаратурныя прэміі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта