wd wp Пошук:

Вячэрні Гродна

Вячэ́рні Гро́днарэгіянальны інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Выдаецца на дзвюх мовах — рускай і беларускай.[1]

Агульныя звесткі

Заснавана ў 2000 годзе. Пілотны нумар выйшаў 1 чэрвеня 2000 года, рэгулярна газета стала выходзіць з ліпеня 2000 года тыражом у 10 000 асобнікаў. З 2000 па 2004 год друкавалася фарматам А-2, 16 палос. У кастрычніку 2004 года перайшлі на А-3 фармат, 32 паласы. За час існавання газеты наклад вырас з 10 000 да 25 000 асобнікаў. На старонках выдання прысутнічаюць рубрыкі: палітыка, эканоміка, соцыум, права, культура, спорт і іншыя. Перыядычна рыхтуюцца тэматычныя старонкі: «Деловая среда», «Гость “Вечёрки”», «Четыре колеса», «Детская площадка», «Территория читателя», «Машина времени», «Женский клуб», «Молодежный бульвар».

Газета друкуецца ў ГАУПП «Гродненская типография». Дзень выхаду — серада. Распаўсюджваецца ў Гродна і ўсіх раёнах вобласці праз «Белсаюздрук», гандлёвую сетку, грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама існуе падпіска па ўсёй Беларусі.

Зноскі

  1. Вечерний Гродно(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2018. Праверана 4 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Культура Гродна