wd wp Пошук:

Вячаслаў Міхайлавіч Шырокаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шырокаў. Вячаслаў Міхайлавіч Шыро́каў[1] (руск.: Вячеслав Михайлович Широков; 14 лютага 1929, Ульянаўск — 1994) — вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук (1973), прафесар (1975).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Ульянаўск (зараз у Расіі). У 1956 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт і працаваў у горадзе Тальяці, дзе ўзначальваў лабараторыю па вывучэнню берагоў і ложа вадасховішчаў Камсамольскай навукова-даследчай гідраметэаралагічнай абсерваторыі[2]. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формирование подводного рельефа Куйбышевского водохранилища» і пачаў працаваць старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыяй гідралогіі вадасховішчаў у Сібірскім навукова-даследчым інстытуце энергетыкі Міністэрства энергетыкі СССР[2]. Адначасова выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і іншых навучальных установах Сібіры[2]. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Формирование берегов и ложа крупных водохранилищ Сибири».

З 1974 года В. М. Шырокаў у Мінску, займае пасаду загадчыка створаным пад яго кіраўніцтвам аддзелам эксплуатацыі вадасховішчаў Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў. З 1977 года прафесар кафедры агульнага земляробства геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць В. М. Шырокава звязана з вывучэннем водных рэсурсаў, іх пераўтварэння, выкарыстання і аховы. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку падручнікаў і манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 12 кандыдацкіх дысертацый[2].

Сярод апублікаванага:

У 1976—1991 гадах В. М. Шырокаў быў членам секцыі вадасховішчаў Навуковага савета «Комплекснае выкарыстанне і ахова водных рэсурсаў» Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Савета Міністраў СССР[2]. Таксама быў навуковым рэдактарам шэрагу выданняў выдавецтва «Навука», намеснікам адказнага рэдактара часопіса «Вестник Белорусского университета имени В. И. Ленина. Серия 2»[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 6 Лопух П. С., Иванов Д. Л., Власов Б. В. Вячеслав михайлович Широков: К 85-летию со дня рождения (руск.)  // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ульянаўску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гідролагі
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Дактары геаграфічных навук
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Географы СССР