wd wp Пошук:

Валерый Станіслававіч Аношка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аношка. Валерый Станіслававіч Аношка (9 жніўня 1938, в. Гайдукова Слабодка Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук (1990), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1994), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі (1995), акадэмік Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2001).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1963). З 1963 працуе ў БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі інжынерам-глебазнаўцам, з 1964 года — у БДУ. Загадчык кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта БДУ (1980—2004), прафесар (з 1991). Намеснік старшыні тапанімічнай камісіі.

Навуковая дзейнасць

Асноўны напрамак навуковых даследаванняў: глебазнаўства, меліяратыўная геаграфія, інжынерная геаграфія, геаграфічнае прагназаванне, геаэкалогія.

Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі; распрацаваў канцэпцыю і склаў карту тэхнагеннай парушанасці прыродных комплексаў Беларусі; выявіў заканамернасці трансфармацыі прыродных комплексаў і асобных кампанентаў пад уплывам асушальнай меліярацыі.

Адзін з ініцыятараў і арганізатараў геалагічнай спецыяльнасці на геаграфічным факультэце БДУ.

Бібліяграфія

Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.

Грамадская дзейнасць

З’яўляўся старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства» (19832004)[1].

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1996), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі і іншых ведамстваў. Лаўрэат прэміі імя акадэміка А. Н. Саўчанкі (1999).

Зноскі

  1. bsu.by Архівавана 17 ліпеня 2007.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1938 годзе
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Выкладчыкі БДУ
Нарадзіліся 9 жніўня
Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Глебазнаўцы Беларусі
Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Асобы
Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Дактары геаграфічных навук
Географы Беларусі
Памерлі 17 студзеня
Памерлі ў 2015 годзе