wd wp Пошук:

Антаніна Васілеўна Няжданава

Антаніна Васілеўна Няжданава (1873 — 26 чэрвеня 1950) — руская і савецкая оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1936). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943). Доктар мастацтвазнаўства (1944).

Біяграфія

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю па класе Умберта Мазеці ў 1902 годзе, была запрошаная салісткай ў Вялікі тэатр, дзе працавала больш за трыццаць гадоў, выконваючы галоўныя партыі ў операх рускіх і замежных кампазітараў.

У 1912 годзе яна адзіны раз у сваёй кар’еры выступіла ў Еўропе — у Парыжскай оперы праспявала партыю Джыльда ў оперы «Рыгалета» Дж. Вердзі.

Сярод іншых выкананых ёй партый — Людміла («Руслан і Людміла» М. І. Глінкі), Таццяна («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Лакмэ (аднайменная опера Л. Дэліба), Снягурка, Волхава («Садко»), Шэмаханская царыца («Залаты пеўнік» Рымскага-Корсакава) і многія іншыя. Найбольшую вядомасць Няжданавай прынеслі ролі Антаніды ў оперы М. І. Глінкі «Жыццё за цара» і Марфы ў «Царскай нявесце» М. А. Рымскага-Корсакава. Акрамя оперных партый Няжданава таксама выконвала камерныя вакальныя творы, часта выступаючы ў ансамблі з мужам М. С. Галаванавым. У шырокім рэпертуары Няжданавай значнае месца займалі народныя песні.

З 1936 года яна выкладала ў опернай студыі Вялікага тэатра, у Опернай студыі імя К. С. Станіслаўскага, у 1943—1950 гадах — у МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1943 года).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #14064301X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 мая 2014.
  2. Antonina Nezhdanova // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Antonina Wassiljewna Neschdanowa // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Нежданова Антонина Васильевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Працы
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Сапрана