wd wp Пошук:

Восіп Іванавіч Бавэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бавэ (значэнні).

Восіп (Джузэпэ) Іванавіч Бавэ (італ.: Giuseppe Bova, фр.: Joseph Bové; 1784, Санкт-Пецярбург — 1834, Масква) — расійскі архітэктар, знакаміты рэканструкцыяй Масквы пасля пажару 1812 года.

Біяграфія

Бавэ нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям’і неапалітанскага мастака Вінчэнца Джавані Бова(англ.) бел., які прыехаў у Расію ў 1782 годзе для працы ў Эрмітажы. Дадзенае пры хрышчэнні імя Джузэпэ пазней было перароблена на рускі манер у Восіпа Іванавіча. Неўзабаве пасля нараджэння Восіпа сям’я пераехала ў Маскву.

Архітэктурную адукацыю атрымаў у архітэктурным вучылішчы пры Экспедыцыя крамлёўскага будавання(руск.) бел. (18021807) у Ф. Кампарэзі(руск.) бел., затым, яшчэ да пажару Масквы, працаваў пад кіраўніцтвам М. Ф. Казакова і К. І. Росі у Маскве і Цверы.

Вялікі тэатр

У 1816 годзе Бавэ атрымлівае званне архітэктара ад савета Імператарскай Акадэміі мастацтваў і бярэ шлюб з удовай княгіняй Аўдоццяй Сямёнаўнай Трубяцкой, народжанай Гур’евай (1786—1871).

Пад кіраўніцтвам Бавэ ў цэнтры Масквы былі перабудаваны Гандлёвыя рады ў стылі класіцызму насупраць Крамля (не захаваліся), праведзена рэканструкцыя Чырвонай плошчы, знесены земляныя ўмацаванні вакол Крамля і засыпаны роў, разбіты Крамлёўскі (Аляксандраўскі) сад(руск.) бел., пабудаваны Манеж (інжынерная структура распрацавана А. А. Бетанкурам), створана Тэатральная плошча(руск.) бел. (1818—1824) з Вялікім (Пятроўскім) тэатрам (1821—1824; перапрацаваны праект А. А. Міхайлава(руск.) бел.). За межамі цэнтра Бавэ пабудаваў Градскую бальніцу за Калужскай заставай(руск.) бел. (1828—1833). Трыўмфальныя вароты, збудаваныя па праекце Бавэ ля Цвярской заставы (1827—1834), былі адноўлены ў 1968 годзе каля будуемага тады на Паклоннай гары(руск.) бел. манумента Перамогі.

Зноскі

  1. Бове Осип Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. 1 2 Бове Осип Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Тэатральныя архітэктары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1834 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра