wd wp Пошук:

Вялікія Лётцы

Вялікія Лётцы — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета.

Геаграфія

Размешчана за 11 км на захад ад Віцебска на аўтадарозе Р151, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лётцы, на беразе возера Лётцы.

Гісторыя

Да 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[1], да 22 снежня 1960 года — у склад Біцялёўскага сельсавета.

Насельніцтва

Батанічны сад

Быў закладзены ў маёнтку Вялікія Лётцы У. У. Адамавым. Дзейнічаў у пачатку XX стагоддзя да 1924 года. У 1910 годзе ў садзе раслі 344 віды дрэў, 664 віды травяністых і паўхмызняковых раслін, 13 відаў папараці. Большая частка калекцыі саду сфарміравана ў 1912 годзе. У стварэнні батанічнага саду прымалі вядомыя батанічныя арганізацыі і батанікі, насенне дастаўляліся Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў[2].

У канцы 1924 года ў садзе налічвалася каля 400 відаў рэдкіх парод дрэў, мелася калекцыя шматгадовых травяністых раслін, цяпліца з 300 відамі экзатычных раслін, гербарый, больш за 2000 відаў лекавых, тэхнічных, ягадных і іншых раслін, калекцыя насення больш за 1000 відаў. Працаваў батанічны музей. Сад выдаваў дэлектус(руск.) бел., вёў абмен насеннем.

Пасля 1924 г. частка калекцыі (каля 200 відаў) была перанесена ў Віцебск. Калекцыя батанічнага саду страчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся асобныя асобнікі ліпа буйналістая (Tilia platyphyllos), вольха шэрая (Alnus incana f. acuminata), клён палявы (Acer campestre), Populus ×petrowskiana, а таксама зараснікі Syringa josikaea, Rubus odoratus і інш.

Славутасці

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн., 1989. — С. 514. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
  3. Усадьба Адамовых

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лятчанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак