wd wp Пошук:

Клён палявы

Клён палявы[4], Клянец[5][6] (Acer campestre) — від дрэў роду клён (Acer) сямейства сапіндавыя (Sapindaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лістападнае дрэва вышынёй да 15 м (на Каўказе да 25 м) з густой шарападобнай кронай. Ствол прамы або злёгку выгнуты, да 60 см у дыяметры, пакрыты тонкай, буравата-шэрай карой з падоўжнымі расколінамі. Маладыя дрэвы жаўтлява-бурыя, тонкія, часам крылатыя ад коркавых нарастаў.

Пупышкі яйкападобныя, да 5 мм даўжыні, з 6-9 аліўкава-бурымі лускавінкамі.

Лісце супраціўнае, звычайна пяцілопасцевае, рэдка трохпальцавалопасцевае, шчыльнае, на хвастку даўжынёй 5-13 см. Лопасці тупыя, суцэльныя або з нешматлікімі прытупленым зубцамі. Памеры ліставой пласціны: 4-17 см у даўжыню і 4,5-10 см у шырыню. Верхні бок лісцінкі цёмна-зялёны або светла-зялёны, злёгку бліскучы, а ніжні больш светлы, светла-зялёны. Восенню (у кастрычніку) лісце набывае залаціста-жоўтую афарбоўку.

Суквецці — канцавінавыя 15 −20-кветкавыя прамастойныя шчыткападобныя мяцёлкі каля 3,5 см у дыяметры, з адтапыранымі — валасістай воссю і кветаножкамі.

Плод — крылатка 2-3,5 см даўжыні і каля 1 см шырыні, з гарызантальна распасцёртымі крыламі, часам серпападобна выгнутая.

Маса 1000 зярнят 47-80 г.

Цвіце на працягу 10-15 дзён у красавіку-маі пасля распускання лісця; плады ў верасні — кастрычніку.

Класіфікацыя

Сінонімы

Сінонімы навуковай назвы[7]:

Таксанамія

Від Клён палявы ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).

  яшчэ 8 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ больш 100 відаў
       
  парадак Сапіндакветныя     род Клён    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Сапіндавыя     від Клён палявы
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 140—150 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. The Plant List: Acer campestre(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Клён
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта