wd wp Пошук:

Вялікае Нявольніцкае возера

Вялікае Нявольніцкае возера (англ.: Great Slave Lake, фр.: Grand lac des Esclaves) — прэснаводнае возера на Паўночна-Заходніх тэрыторыях Канады.

Плошча паверхні — 27 200 км². Найбольшая глыбіня — 614 м. Плошча вадазбору — 971 000 км².

Геаграфія

Вялікае Нявольніцкае возера месціцца на поўдні Паўночна-Заходніх тэрыторый Канады. Яно ўзнікла каля 10 тысяч гадоў таму ў сувязі з заканчэннем ледавіковай эпохі. Адталыя воды запасіліся ў прагаліне паміж тэктанічнымі платформамі і такім чынам стварылі першаснае возера. З цягам часу яно памяньшалася ў памерах, ператварылася ў ланцуг сучасных азёр, у тым ліку Вялікае Нявольніцкае. Яно жывіцца шматлікімі рэкамі.

Паўднёвыя і ўсходнія берагі скалістыя. На захадзе бераг пакрыты лесам, на поўначы і ўсходзе — тундрай. На працягу 8 месяцаў возера пакрыта тоўстым ледзяным пластом.

Прырода

Вялікае Нявольніцкае возера надзвычай багата рыбнымі рэсурсамі. Тут здабываюць кумжу, ліпеня, судака і інш. Заходні бераг насяляе адно з найбуйнешых статкаў лясных бізонаў.

Гісторыя

Продкі сучасных індзейцаў насялілі берагі Вялікага Нявольніцкага возера ў 5 тысячагоддзі да н. э. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. тут з’явіліся плямёны атабаскаў. Брытанскія гандляры футрам даведаліся пра існаванне возера ў 1771 г. У 1786 г. наваколлі былі даследаваны Аляксандрам Мак-Кензі. Назва возера была дадзена кры, якія суправаджалі брытанскія экспедыцыі і варожа адносіліся да мясцовых атабаскаў, называлі іх славірабы»). З сярэдзіны XIX ст. прадстаўнікі Кампаніі Гудзонава заліва адчынялі гандлёвыя факторыі, што паступова ператварыліся ў сталыя паселішчы.

У XX ст. на поўнач ад возера здабывалі золата і дыяменты, пры гэтым вада была забруджана атрутнымі элементамі накшталт мыш’яка. У 1978 г. пры ўдары аб лёд возера ўзарваўся савецкі спадарожнік «Космос-954» з ядзерным рэактарам на борце. Ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся добраахвотнікі з Канады і ЗША.

У нашы дні Вялікае Нявольніцкае возера прыцягвае турыстаў. У паўднёвай і заходняй частках развіваецца рыбалоўства. У 1967 г. вакол возера была пабудавана ўсесезонная шаша. Узімку пракладаюць часавую дарогу па лёдзе для дастаўкі грузаў з поўдня на поўнач.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле