wd wp Пошук:

Кампанія Гудзонава заліва

Кампанія Гудзонава заліва (англ.: Hudson’s Bay Company, HBC) — самая старая гандлёвая карпарацыя ў Паўночнай Амерыцы і адна з самых старых у свеце. Заснавана ў 1670 годзе. Яе штаб-кватэра размешчана ў канадскім горадзе Таронта.

На працягу некалькіх стагоддзяў кантралявала рынак пушніны ў англійскай частцы Паўночнай Амерыкі. Прадпрымала самастойныя даследаванні і з’яўлялася фактычным урадам у шматлікіх рэгіёнах да буйнамаштабнага засялення. Гандлёвыя прадстаўнікі і лоўчыя кампаніі наладжвалі адносіны з мясцовымі жыхарамі, а сетка факторый кампаніі паслужыла каркасам для фармавання дзяржаўнай структуры шматлікіх абласцей заходняй Канады і ЗША. Падчас дзейнасці кампаніі пад яе кантролем апынуўся шырокі тэрытарыяльны комплекс паўночнаамерыканскіх земляў, вядомы як Зямля Руперта.

Зямля Руперта, якую некалі асвойвала кампанія

Пасля ўтварэння ў 1867 годзе дамініёна Канада ўрад новаўтворанай дзяржавы на чале з Джонам Мак-Дональдам пачаў перамовы з Кампаніяй Гудзонава заліва пра выкуп яе заходніх земляў. У 1869 годзе, пасля доўгіх і складаных перамоў, была распрацавана працэдура перадачы дамініёну заходніх тэрыторый. Кампанія Гудзонава заліва саступіла Канадзе манаполію на гандаль на Паўночна-Заходніх тэрыторыях і права на Зямлю Прынца Руперта (басейн Гудзонава заліва) за 300 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Аднак кампанія захавала за сабой больш за 45 тыс. акраў (18 000 га) зямлі на Захадзе.

З заняпадам гандлю пушнінай кампанія перайшла да гандлю таварамі, неабходнымі пасяленцам на захадзе Канады. Сёння кампанія вядомая сваёй сеткай універмагаў The Bay у Канадзе.

Спасылкі

  1. Hudson’s Bay Company // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
  2. Hudson’s Bay Company // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Гісторыя Канады
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампанія Гудзонава заліва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гандлёвыя кампаніі
Катэгорыя·Каланіяльныя кампаніі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1670 годзе