wd wp Пошук:

Вяльмоў

Вяльмо́ў[1] (трансліт.: Viaĺmoŭ, руск.: Вельмов) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Камарынскага пасялковага савета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (14 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 41 км на поўдзень ад Брагіна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Пасудава (на лініі Оўруч — Палтава), 160 км ад Гомеля.

Водная сістэма

На ўсходзе меліярацыйны канал.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана рэдка драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе сяліба ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у чэрвені 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 20 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўднёвай ускраіне).

Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Калыбань).

Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Велімо́ў, Вялі́маў
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта