wd wp Пошук:

Калыбанскі сельсавет

Калы́банскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Калыбань.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 15 ліпеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чыкалавіцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гдзенскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Калыбань, Пасудава, Чыкалавічы, пасёлкі Вельмаў, Прыстанскае.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе