wd wp Пошук:

Вышаградская група

Вышаградская група (венг.: Visegrádi Együttműködés, польск.: Grupa Wyszehradzka, славацк.: Vyšehradská skupina, чэшск.: Visegrádská skupina), Вышаградская чацвёрка, V4 — аб’яднанне чатырох цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі.

Гісторыя

Была ўтворана ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і ЧСФР Вацлава Гавела з венгерскім прэм’ер-міністрам Ёжэфам Анталам 15 лютага 1991 года ў горадзе Вішэград.

Часам называлася Вышаградскай тройкай ці Вышаградскім трохвугольнікам, але з падзелам Чэхаславакіі на дзве дзяржавы гэтыя назвы больш неправамоцныя.

У 1992 годзе ў рамках групы было створана Цэнтральнаеўрапейскае пагадненне па свабодным гандлі (CEFTA).

У 1999 годзе тры з чатырох удзельніц групы (Венгрыя, Польшча, Чэхія) ўвайшлі ў NATO.

1 мая 2004 года ўсе члены Вышаградскай групы сталі членамі Еўрапейскага саюза.

Старшынства

Сустрэча прэзідэнтаў V4 (Польшча, 2009). Злева направа: Вацлаў Клаус, Іван Гашпаравіч, Лех Качыньскі, Ласла Шоям

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·1991 год у Еўропе
Катэгорыя·Знешняя палітыка Польшчы
Катэгорыя·Знешняя палітыка Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Знешняя палітыка Чэхіі