Еўрапейская тройка (EU 3, часам G-3) — тройка дзяржаў (Вялікабрытанія, Германія і Францыя), найбольш уплывовыя і магутныя ў Еўрасаюзе[1]. Тройка намагаецца кіраваць палітыкай Еўрасаюза, у прыватнасці, замежнай: напрыклад, яны ўзначальвалі спробы спыніць ядзерную праграму Ірана.
Пасля пашырэння Еўрасаюза ў 2004 годзе замест тройкі склалася шасцёрка лідараў: да трох дзяржаў далучыліся Іспанія, Італія і Польшча.