Во́йраўка[1] (трансліт.: Vojraŭka, руск.: Войровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета.
Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка[2] (прыток Пцічы).
У канцы XVIII ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі млын, карчма, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева[2]. У канцы XIX ст. у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Пад канец лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
У 1960 годзе пасёлак.