wd wp Пошук:

Альпійская балада

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Альпійская балада (значэнні).

«Альпійская балада» — аповесць Васіля Быкава, была апублікавана ў 1964 годзе ў часопісе «Маладосць» № 1, у кніжным выданні — у тым жа годзе[1]. Твор пра тры дні жыцця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежнае каханне і надзею на выратаванне.

Сюжэт

Пад час Другой сусветнай вайны з фашысцкага канцлагера ў Альпах уцякаюць савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Яны выпадкова сустракаюцца. Спачатку Іван беспаспяхова спрабуе пазбавіцца ад яе. Пасля ў іх нараджаюцца пачуцці.

Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку.

Падставы напісання

Як згадваў сам Быкаў, сюжэт да твора ён спаткаў падчас вайны ў аўстрыйскім гарадку:

Тады ж у нейкім аўстрыйскім гарадку я спаткаў правобраз сваёй будучай Джуліі. У гарадку тым, як, зрэшты, і ў многіх іншых аўстрыйскіх гарадках, было шмат прыгнаных з усходу (ды і з захаду таксама) рабочых, што працавалі на аўстрыйскіх ваенных заводах. Жылі яны ў вялізных даўгіх бараках, а як горад займала Чырвоная армія, разбрыдаліся, хто куды. Вядома ж, кіруючы найперш на радзіму, калі тое было магчыма. Неяк мы сталі калонай машын з гарматамі на гарадской вуліцы, чакалі, пакуль начальства наперадзе штось вырашыць. І тады ля машын паявілася спрытненькая чорнавалосая дзяўчынка ў паласатым убранні, якая нешта пыталася ў салдат, што сядзелі ў кузавах. Аказваецца, пыталася пра нейкага Івана. Канешне, амаль з кожнага кузава ёй адгукаўся які-небудзь Іван, але дзяўчына круціла галавой — не. Так яна абышла калону, не знайшоўшы таго, хто быў ёй патрэбны. Тады я падышоў да яе і папытаўся, каго яна шукае? На кангламераце нямецка-руска-італьянскіх словаў яна распавяла, то яе імя Джулія, яна італьянка і шукае рускага палоннага

Івана, з якім летась разам уцякала з канцлагера. У гарах іх схапіла паліцыя, яе зноў кінулі ў канцлагер, а што стала з Іванам, яна не ведае. Цяпер яна мае надзею знайсці яго сярод чырвонаармейцаў. Канешне, то была марная надзея. Але невялічкая тая гісторыя запомнілася мне, каб гадоў пра 20 зрабіцца «Альпійскай баладай»
Васіль Быкаў
Доўгая дарога дадому

Экранізацыя і пастаноўкі

Аповесць шмат перакладалася на замежныя мовы, часта выдавалася не толькі ў Беларусі, але і ў іншых савецкіх рэспубліках. На аснове аповесці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў Мінску і Чалябінску, опера, пастаўленая ў Харкаве, сімфонія.

У 1964 годзе была запісана радыёпастаноўка твору[2].

У 1967 годзе быў зняты фільм.

У 1967 годзе быў пастаўлены аднаактовы балет Яўгена Глебава Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета[3][4] пад кіраўніцтвам дырыжора Газіза Дугашава.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Васіль Быкаў, «Доўгая дарога дадому»
  2. Альпійская балада, радыёпастаноўка на kamunikat.org
  3. Трагічная экспрэсія «Балады…»
  4. Альпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 (руск.)
  5. Васіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому» Кніга ўспамінаў. — Прадмова аўтара; мастак А. Бохан. — Мінск: ГА БТ «Кніга», 2004. — 544 с. ISBN 985-6605-13-Х

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кнігі пра Другую сусветную вайну
Літаратурныя творы паводле алфавіта
Творы Васіля Быкава
Кнігі пра Вялікую Айчынную вайну
Аповесці
Кнігі 1964 года