wd wp Пошук:

Венедыкт Аляксандравіч Мякоцін

Венедыкт Аляксандравіч Мякоцін (руск.: Венедикт Александрович Мякотин; 12 (24) сакавіка 1867, Гатчына, Царскасельскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 11 верасня 1937, Прага, Чэхаславакія) — рускі гісторык, публіцыст, адзін з лідараў партыі народных сацыялістаў.

Біяграфія

Сын паштмайстра. Вучыўся ў Кранштацкай гімназіі. У 1891 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Венедыкта Аляксандравіча пакінулі пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Выкладаў гісторыю ў сярэдніх навучальных установах, а з 1891 г. чытаў лекцыі ў Імператарскім Аляксандраўскім ліцэі па рускай гісторыі. З 1893 г. супрацоўнічаў з народніцкім часопісам «Русское богатство».

У красавіку 1901 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў палітычным злачынстве і пасля двухмесячнага турэмнага зняволення высланы з Санкт-Пецярбурга, з забаронай жыць у сталіцах і універсітэцкіх гарадах, а ў 1903 г. высланы на 3 гады пад нагляд паліцыі ў Наўгародскую губерню, дзе і быў змешчаны губернатарам ў Валдае. У лістападзе 1904 г. вызвалены з-пад нагляду паліцыі і зноў вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.

8 студзеня 1905 г., напярэдадні падзей «Крывавай нядзелі», увайшоў у склад дэпутацыі з прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якая наведала міністраў С. Ю. Вітэ і П. Д. Святаполк-Мірскага з просьбай не ўжыць вайсковую сілу супраць дэманстрантаў. Дэпутацыя поспеху не мела, і пасля разгону працоўнага шэсця, 11 студзеня, Мякоцін з іншымі яе членамі быў арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Уваходзіў у ліберальны «Саюз вызвалення», быў адным з рэдактараў апазіцыйнай газеты «Сын Отечества». У канцы 1905 г. супрацоўнічаў у газеце эсэраў «Революционная Россия». У маі—чэрвені 1906 гг. адзін з самых вострых крытыкаў Дзяржаўнай думы I склікання на шматлікіх мітынгах у Санкт-Пецярбургу[1].

Адзін з заснавальнікаў Партыі народных сацыялістаў восенню 1906 г. У 1911 г. быў прысуджаны за выдадзеную ў 1906 г. брашуру «Ці трэба ісці ў Дзяржаўную думу?» да гадавога зняволення, якое адбыў у 1911—1912 у Дынабургскай крэпасці.

У 1917 г. абраны старшынёй ЦК Працоўнай народна-сацыялістычнай партыі. У 1918 г. адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Саюза адраджэння Расіі. У 1920 г. арыштаваны, утрымліваўся ў Бутырскай турме. У 1922 г. высланы з савецкай Расіі.

Жыў у Берліне (да 1923 г.), Празе, затым у Сафіі. З 1928 г. выкладаў у Сафійскім універсітэце.

Навуковыя інтарэсы

Тэарэтычную аснову гістарычнай канцэпцыі Мякоціна складалі пазітывізм, «суб’ектыўная сацыялогія», ліберальна-народніцкая дактрына ў цэлым. Славістычныя інтарэсы Мякоціна складваліся пад уплывам А. Ф. Мілера, асноўная вобласць заняткаў — гісторыя Украіны, Польшчы і украінска-польскіх адносін у XVIIXIX стст. Упершыню даследуючы на аснове першакрыніц становішча сялянства Рэчы Паспалітай у перыяд яе падзелаў, Мякоцін палемізаваў з польскай шляхецкай гістарыяграфіяй, якая бачыла прычыны антыпрыгонніцкіх рухаў у падбухторванні звонку, паказваў шляхецка-магнацкі кансерватызм, які перашкаджаў вырашэнню сялянскага пытання і які прывёў да падзення дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай. Насуперак гістарычным фактам вызваліцелем польскіх сялян Мякоцін лічыў рускі царызм.

Прадставіў вялікага польскага паэта А. Міцкевіча рэлігійным фанатыкам і містыкам, адарваным ад вызваленчай барацьбы польскага народа.

Працы

Кнігі, брашуры

Артыкулы

Зноскі

  1. Оболенский, В. А. Моя жизнь, мои современники / В. А. Оболенский. — Paris: Ymca-Press, 1988. — 751, [3] с., [5] л. ил. — С. 351. — (Всероссийская мемуарная библиотека. Серия «Наше недавнее»; № 8). — ISBN 2-85065-127-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Сафійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прымусова пазбаўленыя савецкага грамадзянства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Балгарыі
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эсэры