wd wp Пошук:

Саюз вызвалення

Саюз вызвалення — нелегальнае палітычнае аб’яднанне ліберальнай інтэлігенцыі ў Расіі ў 19041905 гг. Заснаваны ў студзені 1904 г. на базе групоўкі ўтворанай вакол часопіса «Вызваленне». Дзейнічаў у кантакце з Саюзам земцаў канстытуцыяналістаў, у лістападзе 1904 г. выступіў арганізатарам «банкетнай кампаніі» (120 палітызаваных банкетаў у 34 гарадах, удзельнікі якіх патрабавалі ад урада ўвядзення народнага прадстаўніцтва і палітычных свабод) і нелегальных земскіх з’ездаў. Праграма (красавік 1905 г.) прадугледжвала ўвядзенне ў Расіі канстытуцыйнай манархіі, усеагульнага выбарчага права, частковае надзяленне сялян зямлёй. Члены саюза восенню 1905 г. склалі ядро Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Зніклі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расійскі лібералізм
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1904 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыя Расіі