wd wp Пошук:

Жан-Жак Русо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русо (значэнні).

Жан-Жак Русо (фр.: Jean-Jacques Rousseau; 28 чэрвеня 1712, Жэнева — 2 ліпеня 1778, Эрменанвіль) — французскі і швейцарскі філосаф, пісьменнік і кампазітар XVIII стагоддзя французскага рамантызму. яго палітычная філасофія значна паўплывала на Вялікую французскую рэвалюцыю, а таксама агульнае развіццё сучасных палітычнай, сацыялагічнай і педагагічнай думкі. Русо распрацаваў прамую форму панавання народа дзяржавай — прамую дэмакратыю, якая выкарыстоўваецца і па гэты дзень, напрыклад у Швейцарыі.

На змену барочнаму рацыяналізму XVIII стагоддзя прыйшоў сентыменталізм, галоўнай асаблівасцю якога была нова культурная бруя, яе крыніцай было пачуццё. Яно змяніла культурнага чалавека, яго стаўленне да самога сябе, да людзей, да прыроды і да культуры. Самым арыгінальным і ўплывовым прадстаўніком і правадніком гэтага кірунку быў Жан-Жак Русо. Яго раман «Эміль, ці пра выхаванне» з’яўляецца трактатам пра адукацыю чалавека на атрыманне грамадзянскай пазіцыі. Яго сентыментальны раман «Жулі, ці Новай Элаіза» меў важнае значэнне для развіцця прад-рамантызму[5] і рамантызму ў мастацкай літаратуры[6].

Русо быў паспяховым музыкальным кампазітарам. Ён напісаў 7 операў, а таксама музыку ў іншых формах, і ён зрабіў унёсак у музыку як тэарэтык. У перыяд Вялікай французскай рэвалюцыі, Русо быў самым папулярным з філосафаў сярод членаў якабінскага клуба. Русо быў перапахаваны як нацыянальны герой у Пантэоне ў Парыжы, у 1794 годзе, праз 16 гадоў пасля сваёй смерці.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і рамесніка-гадзіншчыка. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, быў адданы на вучобу натарыусу, потым гравёру, адкуль збег у 1728 каб шукаць жыцця больш адпаведнага яго імкненням. Вандраваў па розных краінах Еўропы. Працаваў на розных заводах, у выніку вёў жыццё галекі. З гэтага жыцця яго вырвала мадам дэ Варан, з якой ён правёў некалькі год. У 1741 накіраваўся ў Парыж, дзе яго здольнасці замянілі яму навуковую падрыхтоўку і навуковыя гурткі (энцыклапедысты) увялі яго ў сваё кола. Супрацоўнічаў у «Энцыклапедыі» Д. Дзідро і Ж. Л. Д’Аламбера. Ён доўга не мог знайсці выйсця для сваіх унутраных думак, пакуль конкурс навуковых прац, абвешчаны ў 1749 г. праз Акадэмію ў Дыжоне не даў яму магчымасці да іх фармулявання і абвяшчэння.

Яго парадаксальная праца, узнагароджаная Акадэміяй, дала яму ў адну хвіліну сусветную славу. Але слава не задаволіла яго амбіцый і не прынесла шчасця. Пошук жыцця, які быў бы бліжэйшым да прыроды, прывёў яго ў родную Жэневу ў 1754. Потым яго сябры, жадаючы выканаць ідэал сялянскага жыцця, стварылі яму пад Парыжам сядзібу, названай Эрмітаж; але пражыў ён там нядоўга. Пазней, падчас стварэння сваіх галоўных работ, у 17581762 г., ён быў у гасцях у маршалка Люксембурга. Потым яго сябр Хум, спрабаваў яму стварыць у Англіі прыемныя ўмовы для дзейнасці і жыцця. 3 1762 у эміграцыі, у 1770 вярнуўся ў Парыж.

Але яго цяжкі характар, складанасці ў адносінах з людзьмі, хваробная падазроннасць, якая мяжавала з бояззю пераследвання, паклала канец усім пачынанням яго членаў. Пазней ён атрымаў яшчэ і палітычны пераслед. Розніца ў поглядах, разарвала яго з энцыклапедыстамі. Канчатак жыцця ён сустрэў у суме і журбоце. Памёр у галечы і адзіноце. У 1791 перапахаваны ў Пантэоне.

Светапогляд

У пытаннях светапогляду Жан-Жак Русо стаяў на пазіцыях дэізму і дуалізму: прызнаваў нястворанасць і аб’ектыўнасць існавання матэрыі і ў той жа час сцвярджаў, што існуе Бог як сусветная воля, розум і крыніца дабра. Чалавек, паводле Русо, складаецца са смяротнага цела і нематэрыяльнай бессмяротнай душы. У тэорыі пазнання абсалютызаваў сенсуалізм, пачуцці разглядаў як першасную форму духоўнай дзейнасці.

У працы «Разважанні пра паходжанне і асновы няроўнасці паміж людзьмі» (1755) адзначаў, што няроўнасць паміж беднымі і багатымі ў спалучэнні з няроўнасцю пануючых і падуладньк, разбурэнне натуральнай цэласнасці і гарманічнасці чалавечага жыцця складаюць аснову цывілізацыі няроўнасці. Галоўнай перадумовай дасягнення рэальнай свабоды лічьіў роўнасць не толькі палітычную, але і маёмасную; яе павінна ахоўваць дзяржава, не дапускаючы палярызацыі багацця і галечы. У аснове яго сацыяльна-палітычных поглядаў канцэпцыя грамадскага дагавора, якая базіруецца на прызнанні свабоды чалавека і народнага суверэнітэту («Аб грамадзянскім дагаворы, або Прынцыпы палітычнага права», 1762). Ідэалам дзяржаўнага ўладкавання лічыў дэмакратычную рэспубліку, заснаваную на ўсеагульнай роўнасці.

У кнізе «Эміль, або Аб выхаванні» (1762), якая спалучае філасофска-педагагічны трактат і раман, Жан-Жак Русо распрацаваў гуманістычную канцэпцыю педагогікі, паводле якой галоўнай задачай выхавання з’яўляецца фарміраванне чалавека і грамадзяніна шляхам развіцця прыродных задаткаў і здольнасцей без выкарыстання насілля над яго асобай.

Асцоўным у эстэтычнай канцэпцыі Русо з’яўляецца праблема суадносін мастацтва і маралі. Ідэалам мастацтва лічыў народныя відовішчы, якія праслаўляюць патрыятычныя ўчынкі, вучаць велікадушнасці і справядлівасці.

Літаратурная і музычная творчасць

Галоўны яго літаратурны твор — раман «Юлія, або Новая Элаіза» (1761), дзе паказаны бунт дзяўчыны-дваранкі супраць асноў кансерватыўна-саслоўнай маралі, сцвярджаецца свабода натуральнага пачуцця кахання, не скаванага ўмоўнасцямі цывілізацыі. Гэты раман стаў пачаткам літаратурнага кірунку сентыменталізму; некаторыя даследчыкі адносяць яго творчасць да першавытокаў рамантызму. Яго «Новая Элаіза» напісаная пад відавочным уплывам Рычардсана. Русо не толькі ўзяў аналагічны сюжэт — трагічны лёс гераіні, якая гіне ў барацьбе цноты з любоўю або спакусай, але і засвоіў сабе самы стыль адчувальнага рамана. «Новая Элаіза» мела неверагодны поспех; ёю зачытваліся, над ёю пралівалі слёзы, абогатваралі яе аўтара. Форма рамана — эпісталярная; ён складаецца з 163 лістоў і эпілогу. У цяперашні час гэтая форма ў значнай ступені прымяншае цікавасць чытання, але чытачам XVIII стагоддзя яна падабалася, так як лісты прадстаўлялі лепшую падставу для бясконцых разваг.

Высокая каштоўнасць жыцця, чалавечай годнасці і гонару, значэнне грамадскай дзейнасці з усімі яе недахопамі і калізіямі — у цэнтры аўтабіяграфічнай кнігі «Споведзь» (1766—70). Аўтар паэм «Сад у Шармет» (1736), «Пасланне да Парызо» (1742), «Алея Сільвіі» (1746), драматычных твораў «Нарцыс» (1733), «Ваеннапалонныя» (1743), «Пігмаліён» (1770), аўтар лібрэта і музыкі да опер і інш.

Характар Русо

Яго характар быў поўным супрацьлегласцей. Яго шырокая маральнасць не звязвала яго з правіламі. Гнуткі і разумны, ён тануў у марах і не мог ужыцца з рэчаіснасцю. Яго справы былі верным адбіткам яго характару.

Ён быў самавукам, без метадычнай падрыхтоўкі. Ён нідзе не быў краткім і метадычным; не быў філосафам у тэхнічным значэнні гэтага слова. Але ён меў парадаксальныя і незвыклыя погляды, шчыры энтузіязм, і меў пяро, якое хапала за сэрца. Яго філасофія была арыентавана не на ўмовы і вынікі навукі, але болей на ўласнае разуменне і мары. Парыж быў тым мадэлем, паводле якога ён бачыў цывілізацыю, а сялянская маладосць стала крыніцай апісвання натуральнага стану.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean-Jacques Rousseau // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Internet Encyclopedia of Philosophy, The Internet encyclopedia of philosophy / J. Fieser, B. Dowden — 1995. — ISSN 2161-0002
  5. «Preromanticism Criticism». Enotes.com.
  6. Robert Darnton, «The Great Cat Massacre», chapter 6.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Памерлі 2 ліпеня
Памерлі ў 1778 годзе
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Педагогі Францыі
Франкамоўныя пісьменнікі
Памерлі ў Эрменанвілі
Кампазітары Францыі
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1712 годзе
Асобы на марках
Асобы
Памерлі ў дэпартаменце Уаза
Аўтары батанічных таксонаў
Пісьменнікі Францыі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вучоныя паводле алфавіта
Музыказнаўцы Францыі
Нарадзіліся ў Жэневе
Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне
Эпоха Асветніцтва
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Філосафы Францыі
Нарадзіліся 28 чэрвеня