wd wp Пошук:

Вацлаў з Шамотул

Вацлаў з Шамотул[1], Шаматульчык, Шаматульскі (польск.: Wacław z Szamotuł, 1526 ці 1529, Шаматулы — 1567 ці 1568, Вільня) — польскі паэт, кампазітар, прадстаўнік усходнееўрапейскага Адраджэння[1].

Біяграфія

Шаматулы — гэта невялікае мястэчка непадалёк ад Познані. Навучаўся ў Акадэміі Любранскага(англ.) бел. ў Познані і ў кракаўскім Ягелонскім універсітэце. Вацлаў быў вучнем вядомага польскага тэарэтыка, педагога і кампазітара Себасцьяна з Фельштына(руск.) бел.. Наогул, Шаматульскі быў вядомы як сапраўдны чалавекам эпохі Адраджэння, бо ведаў таксама такія разнастайныя навукі, як права, матэматыку і філасофію — у прыватнасці арыстоцелеву. Акрамя таго, што Вацлаў складаў музыку, ён праславіўся яшчэ і як паэт і спявак.

Талент і шматбаковасць Вацлава дазволілі яму ўжо ў досыць юным узросце — у 1547 ці 1548 годзе — стаць прыдворным спеваком і кампазітарам караля Жыгімонта Аўгуста. Тым не менш, ён не быў абавязаны навучаць маладых спевакоў, верагодна, з-за цяжкасцяў з голасам. У 1555 Вацлаў пакідае Кракаў, атрымаўшы званне «каралеўскага кампазітара».

З 1555 г. працаваў у Радзівіла Чорнага[1].

Але геніяльная адоранасць майстра не змагла рэалізавацца ў поўнай меры. Яго бліскучая творчая дзейнасць не працягвалася доўга — ён памёр зусім маладым.

Творчасць

Адзін з самых знакамітых польскіх кампазітараў эпохі Адраджэння. Нягледзячы на кароткае жыццё, Вацлаў з Шамотул па праву лічыцца першым з польскіх кампазітараў, хто атрымаў шырокае прызнанне не толькі на радзіме, але і за мяжой. У яго творах, як свецкіх, так і духоўных, адзначаюць лірычную накіраванасць зместу і тонкасць каларыту. Вацлава адрознівала высокае поліфанічнае майстэрства, а мелодыка яго твораў была блізкая народна-песеннаму складу.

Сярод твораў Вацлава з Шамотул вылучаюцца матэты, напісаныя з шырокім выкарыстаннем імітацыйнай тэхнікі, яны адрозніваюцца тонкім пачуццём гарманічнага стылю, насычаны жывым, эмацыйным зместам, тыповым для свецкай лірыкі гуманістаў[1]. Вацлаў з Шамотул пісаў галоўным чынам на лацінскія тэксты; у перыяд блізкасці кальвіністам — на польскія. Большасць твораў Вацлава з Шамотул была напісана для хору a capella.

Яго матэты «In te Domine speravi» і «Ego sum pastor bonus» былі першымі польскімі музычнымі кампазіцыямі, апублікаванымі за мяжой.

Творы

Матэты лацінскія:

Песні польскія (верагодна, усе 1550):

псалмы ў польскім перакладзе:

Ён таксама з’яўляецца аўтарам наступных твораў: Dekalog mniejszy, Dekalog więtszy, Pieśń a prośba człowieka krześcijańskiego.

Акрамя таго, вядома, што ён склаў 8-галосныя Mszę, Lamentacje i pasję і шэраг іншых твораў на лацінскай мове.

Творчая спадчына

Ён памёр рана, і толькі нешматлікія з яго прац захаваліся. Па словах Шымана Старавольскага, які напісаў першую кароткую біяграфію Вацлава, «калі б бог дазволіў пражыць яму даўжэй, палякі не мелі б патрэбы зайздросціць італьянцам іх Палестрына, П’етра Лапі(італ.) бел. і Віадана(руск.) бел.».

Музычныя творы Вацлава з Шамотул былі выдадзеныя пры яго жыцця ў Кракаве, Нюрнбергу і Кёнігсбергу. Большасць з іх згублена. Захаваліся і былі перавыдадзеныя 4-галосныя матэты, 7 4-галосных песень, 4- і 6-галосныя службы. З яго паэтычных твораў захаваліся 3 лацінскіх вершы.

Сувязь з беларускай культурай

Блізка далучаўся да беларускай культуры[1].

Некаторыя яго мелодыі выдадзены ў Брэсце ў 1558 г., яго твор «Змяркаецца» ў свой час выконваў хор хлопчыкаў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі ў Мінску (цяпер Рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 ВАЦЛАЎ з Шамотул

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Кампазітары Літвы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Літвы
Катэгорыя·Кампазітары Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Асобы