wd wp Пошук:

Мікалай Рэй

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэй.

Мікалай Рэй (польск.: Mikołaj Rey; 4 лютага 1505, мяст. Жураўна каля г. Галіч, Украіна — паміж 8.9. і 4.10.1569) — польскі пісьменнік, першы з вядучых прадстаўнікоў рэнесансавай літаратуры ў Польшчы.

Біяграфія

Вучыўся ў Скальбмежы, Львове, Кракаўскім універсітэце (1517-19). Служыў сакратаром пры двары ваяводы А. Тэнчынскага (1525-30), дэе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі і стаў кальвіністам. Асеў на вёсцы, але актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, выступаў на сеймах 1540-42, 1558-59, 1569.

Большасць твораў напісаў на ўзор сучаснай яму замежнай л-ры, але запазычаную форму насычаў актуальным польскім зместам. Першы з буйных твораў Мікалая Рэя — сатырычны дыялог «Кароткая гутарка паміж трыма асобамі: Панам, Войтам і Плябанам» (1543) — звязаны з праграмай палітычнага шляхецкага руху «Экзекуцыя» за ўраўнаванне шляхты ў правах з магнатамі. Пратэстанцкія перакананні антыкаталіцкія і антыцаркоўныя матывы знайшлі адлюстраванне ў драме «Купец» (1549), зборніку пропаведзей «Пастыла» (1557). Спробы паказаць вобраз ідэальнага чалавека — у вялікай (10 тыс. вершаў) дыдактычна-алегарычнай паэме «Сапраўдны паказ жыцця пачцівага чалавека» (1558) і празаічнай кнізе «Зярцала» (1568). Паводле аўтара, гэта ідэал не толькі добрага сем’яніна, ветлівага гаспадара, але і шляхціца-грамадзяніна. Мікалай Рэй таксама напісаў зборнікі сатырычных эпіграм «Звярынец» і жартоўных вершаў, анекдотаў, баек «Забаўныя гісторыі» (абодва 1562). Мова яго твораў жывая, багатая, крыху грубаватая, блізкая да народнай.

Лічыцца “бацькам польскай літаратуры”, таму што ён быў адным з першых польскіх паэтаў, які пісаў на польскай мове, а не на латыні.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Mikołaj Rej z Nagłowic // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Mikołaj Rey (Rej) z Nagłowic h. Oksza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118788280 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. Mikolaj Rej // Digital Library for Dutch Literature (DBNL) — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Рэі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1505 годзе
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1569 годзе
Катэгорыя·Драматургі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага