wd wp Пошук:

Васіль Тышкевіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цішкевіч. Васіль Цішкавіч, у гістарыяграфіі часцей Тышкевіч або Тышковіч (1492 — 13 жніўня 1571) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін каралеўскі (1522), маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляшскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569). Староста краснасельскі, чаркаскі і канеўскі (з 1536), менскі (з 1544), ваўкавыскі (з 1546), пінскі (з 1569), бабруйскі і гайнаўскі[2].

Сын Цішкі Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча. Заснавальнік роду Тышкевічаў герба «Ляліва». Быў у магнацкай апазіцыі да караля Жыгімонта Аўгуста, выступаў супраць заключэння Люблінскай уніі, з гэтай прычыны ў 1569 года пазбаўлены ваяводства падляшскага і прызначаны на намінальнае ваяводства смаленскае[2]. Валодаў значнай часткай колішняга Лагойскага княства (спадчынай першай жонкі), маёнткам Ласасіная з дваром Бялавічы, Ражанай і Байкевічамі (пасагам першай жонкі), Здзітавым, Хрысай, Споравым і іншым. Пазней, атрымаў Ласасіную, Бялавічы, Байкевічы, Ражаную, Здзітаў, Хрысу і Спорава ў вечнасць ад караля Жыгімонта Аўгуста як выплату ранейшай пазыкі ў 12 тысяч коп грошаў. Купіў Камень-Харэцкі (цяпер Камена), Ружаны.

Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі, пасольствах у Крым і Маскву. Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм. Атрымаў 5 лістапада 1569 года ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве[2].

Двойчы жанаты. У першым шлюбе з Аляксандрай з Чартарыйскіх меў дачку Анастасію (жонку Івана Мялешкі) і трох сыноў — Юрыя, Каленіка і Яўстахія. У другім шлюбе з Анастасіяй Сапоткаўнай меў дачку Аляксандру (жонку Аляксандра Хадкевіча) і сына Яўстахія Серафіна[3].

Пакінуў тастамент[4], паводле якога частка зямель пераходзіла дачцэ Аляксандры, а частка — малалетняму сыну ад другога шлюбу Яўстахію Серафіну. Наказаў пахаваць сябе ў Супрасльскім манастыры. На надмагіллі Васіля, зробленым са звычайнага каменю, была выява родавага герба і надпіс «Въ лето от нароженія Господа Бога и Спаса нашего Іисуса Христа 1571 мѣсеца августа 13 дня въ неделю, преставися рабъ Божій панъ Васили Тышковичъ воевода смоленскій, староста менскій и пинскій, положенъ въ храмѣ Благовѣщенія Богородицы въ монастыру Супраськомъ»[5]. Станам на 1871 год надмагілля ў царкве ўжо не было, цяпер яно захоўваецца ў музеі Вільнюскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
  2. 1 2 3 Грыцкевіч А. Тышкевічы // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 682. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.
  3. Dworzaczek W. Genealogia. — Warszawa, 1959.
  4. Вядома чатыры тастаменты, гл.: Акты издаваемые Виленскою археографической комиссией. — Вильна, 1895. — Т. XXII. Акты Слонимского земского суда. — С. XL-XLIII, документы № 569, 570, 631, 632.
  5. Дзяніс Лісейчыкаў. Надмагільныя камяні з «рускімі» надпісамі XVI—XVII стст. каля вёскі Малькавічы
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1492 годзе
Катэгорыя·Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Старосты гайнаўскія
Катэгорыя·Старосты менскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1571 годзе
Катэгорыя·Ваяводы падляшскія (Карона)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты краснасельскія
Катэгорыя·Старосты бабруйскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Ваяводы смаленскія
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты пінскія
Катэгорыя·Старосты чаркаскія
Катэгорыя·Старосты канеўскія
Катэгорыя·Старосты ваўкавыскія