wd wp Пошук:

Каленік Мішкавіч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Каленік Мішкавіч (? — да 20 жніўня 1450) — крамянецкі баярын, набліжаны вялікага князя Свідрыгайлы.

Біяграфія

Радца Свідрыгайлы, з 1434 года староста звянігародскі і пуціўльскі. Прывілеем ад 17 кастрычніка 1437 года, выдадзеным у Кіеве, атрымаў ад вялікага князя Свідрыгайлы за верную службу, «а нигды не опущеную», многія маёнткі ў Кіеўскай зямлі і на тэрыторыі памежнай з імі Валыні, у т.л. сёлы ў Жытомірскім і Оўруцкім паветах, а таксама маёнтак Чарталесы[1]. Найбольшае значэнне мелі падараваныя землі, названыя Слабодзішчам пад Жытомірам, дзе ў першай палове XVI ст. было пабудавана ўмацаванае селішча, а потым заснаваны горад Бярдзічаў з палацам, якія сталі з часам Бярдзічаўскім графствам. Гісторыкі звязваюць узнікненне горада Бярдзічава з Каленікам[2].

Сям’я

Меў сыноў Сеньку (падскарбі і падканцлер Свідрыгайлы, 1446—1452), Федзьку, Дашку, Івашку (архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра) і Каленіка (згадваецца ў 1457/1458—1488). Ад унука Каленіка, сына Каленіка Каленікавіча — земяніна Тышкі, паходзіць род Тышкевічаў.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005
  2. Статкевіч-Чагабанаў, 2011

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Прыхільнікі Свідрыгайлы Альгердавіча
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Старосты звянігародскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты пуціўльскія