wd wp Пошук:

Васіль Міхайлавіч Севяргін

Васіль Міхайлавіч Севяргі́н[1] (руск.: Василий Михайлович Севергин; 19 красавіка 1765 — 29 лістапада 1826) — расійскі мінералог, хімік, асветнік. Прафесар і член Імператарскай акадэміі навук (1793).

Біяграфія

В. М. Севяргін нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Атрымаў хатнюю адукацыю і ў 1776 годзе паступіў у Акадэмічную гімназію. Гімназію скончыў у 1784 годзе і паступіў у Акадэмічны ўніверсітэт. У 1785 годзе па рэкамендацыі К. Р. Дашкавай і І. І. Ляпёхіна быў накіраваны на вучобу ў Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў мінералогію, горную справу, хімію, фізіку і геаграфію пад кіраўніцтвам прафесара І. Ф. Гмеліна. У 1789 годзе вярнуўся ў Саект-Пецярбург і паспяхова здаў экзамены. Быў абраны ад’юнктам па мінералогіі Імператарскай Акадэміі навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, з 1792 года чытаў лекцыі па мінералогіі. У 1796—1803 гадах выкладаў у Медыка-хірургічным вучылішчы і ў 1798—1801 гадах у Горным вучылішчы.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы В. М. Севяргіна прысвечаны мінералогіі, агульнай і неарганічнай хіміі, хімічнай тэхналогіі. Развіў хімічны напрамак у мінералогіі, сфармуляваў (у 1798 годзе) паняцце аб парагенезісе (сумежнасці мінералаў), прапанаваў спосаб колькаснага аналізу, заснаваны на параўнанні інтэнсіўнасці афарбоўкі раствораў. Прымаў удзел у распрацоўцы рускай навуковай тэрміналогіі па хіміі, батаніцы, мінералогіі. Займаўся апісаннем ўласцівасцей руд, будаўнічых матэрыялаў, крыніц мінеральных вод. Перакладаў з замежных моў публікацыі аб арганізацыі горна-металургічных прадпрыемстваў. Правёў вялікую працу па сістэматызацыі мінералагічных калекцый Акадэміі навук і Вольнага эканамічнага таварыства, склаў вопіс усіх мінералаў Кунсткамеры[2]. Дзякуючы намаганням В. М. Севяргіна ў 1820 годзе быў адкрыты мінералагічны кабінет Кунсткамеры[2].

Аўтар каля 250 навуковых прац[2].

Уваходзіў у склад навуковых таварыстваў Гётынгенскага (1795), Енскага (1798) універсітэтаў, Шведскай акадэміі навук (1801)[2]. Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса «Технологический журнал»[2].

Узнагароды і званні

Памяць

Імем В. М. Севяргіна названы вулкан, бухта і праліў Вялікай Курыльскай грады, мінерал з групы аксініту.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 Севергин Василий Михайлович // Информационная система «История геологии и горного дела» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Геолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Хімікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мінералогі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1765 годзе
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1826 годзе
Катэгорыя·Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак