wd wp Пошук:

Кунсткамера

Кунсткамера
**Кунсткамера** — кабінет рэдкасцяў, музей антрапалогіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага Расійскай акадэміі навук, — першы [музей](/Музей "Музей") [Расіі](/Расія "Расія"), заснаваны імператарам [Пятром Першым](/Пётр_I,_імператар_расійскі "Пётр I, імператар расійскі") і змешчаны ў [Санкт-Пецярбургу](/Санкт-Пецярбург "Санкт-Пецярбург").

Валодае ўнікальнай калекцыяй прадметаў даўніны, якія раскрываюць гісторыю і побыт многіх народаў. Але шматлікім гэты музей вядомы па калекцыі «вырадкаў» — анатамічных рэдкасцяў і анамалій. Будынак Кунсткамеры з’яўляецца з пачатку XVIII ст. сімвалам расійскай акадэміі навук.

Этымалогія

Кунсткамера (ням. Kunstkammer — кабінет рэдкасцяў, музей). У мінулым назва розных гістарычных, мастацкіх, натуральна-навуковых і іншых калекцый рэдкасцяў і месцы іх захоўвання. У XVI—XVII стст. былі прыналежнасцю многіх княжацкіх і каралеўскіх двароў. Так, у XVII стагоддзі дацкім каралём Фрэдэрыкам III была заснавана Каралеўская Дацкая Кунсткамера, згадваная ў казцы Г. Х. Андэрсана «Прынцэса на гарошыне».

Тэмы гэтай старонкі (8):
Музеі медыцыны
Універсітэцкая набярэжная
Санкт-Пецярбургскі навуковы цэнтр РАН
Інстытуты РАН
Руская архітэктура XVIII стагоддзя
Этнаграфічныя музеі
Музеі Санкт-Пецярбурга
Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга