wd wp Пошук:

Заря над Бугом

Заря над Бугом — раённая газета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Выдаецца з 15 кастрычніка 1944 года. Заснавальнікі: Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт і Брэсцкі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

У Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці з 15 кастрычніка 1944 года выходзіла газета «Сталинец». У 1954 годзе адбылася рэарганізацыя Брэсцкага і Дамачаўскага раёнаў у адзін Брэсцкі раён, у сувязі з гэтым была заснавана новая газета «Социалистический путь».

Першы нумар газеты «Социалистический путь» выйшаў 6 жніўня 1954 года. Гэта быў орган Брэсцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Газета выходзіла на рускай мове тыражом 3000 экзэмпляраў па серадах, пятніцах і нядзелях, у 1960-я гады — па аўторках, чацвяргах і суботах, а тыраж быў каля 4800 экземпляраў.

Першым рэдактарам быў назначаны Віктар Гаўрылавіч Курэпін (1915—2000), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Віктар Гаўрылавіч заставаўся на пасадзе галоўнага рэдактара па ліпень 1975 года. Намеснікам рэдактара стаў Міхаіл Квочкін, адказным сакратаром — Аркадзь Маісеевіч Бляхер, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, літаратурным супрацоўнікам — Аляксей Гурэцкі. Карэспандэнтамі ў розны час працавалі М. Квочкін, С. Гусеў, В. Чумакоў, Н. Пінчук, Н. Горба, П. Шпачэнка, В. Іваноў, В. Кулакоў, Н. Салавей. Л. Філатаў, В. Рассіхін і інш. Студэнтам філфака Брэсцкага педагагічнага інстытута прыйшоў працаваць у газету ў 1961 годзе Iван Міхайлавіч Мельнічук, у будучым — член Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1962—1971 гадах літаратурным супрацоўнікам быў Васіль Аляксеевіч Жуковіч, член Союза пісьменнікаў СССР з 1977 года.

У розны час фотакарэспандэнтамі працавалі Юрый Кілігін, Георгій Грыцук, Пётр Суліма, Уладзімір Абухаў, Юрый Макарчук.

У 1975—1989 гадах рэдакцыю ўзначальваў Рыгор Яўсеевіч Пятрушын, затым — на працягу 18-ці гадоў Сямён Рыгоравіч Іваненка.

Размяшчалася рэдакцыя ў Брэсце па вул. Дзяржынскага, 17, затым па вул. Камуністычнай, 23. У сакавiку 1983 года пераехала ў пабудаваны «Дом друку» на вул. Маскоўскай (цяпер праспект Машэрава), 75/1.

Пры рэдакцыі дзейнічала літаратурнае аб’яднанне, рэгулярна выходзіла літаратурная старонка, якая ў 1980-я гады называлася «Родник», потым — «Вытокі», цяпер — «Берасцейскае вогнішча».

З 27 жніўня 1991 года выданне атрымала статус: грамадска-палітычная газета Брэсцкага раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1944 год у Беларусі
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Культура Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1944 годзе