wd wp Пошук:

Вапнаўка мяцёльчатая

Ва́пнаўка мяцёльчатая (мяцёлчатая[3]), Перакаці-поле[4] (Gypsophila paniculata) — від кветкавых раслін з роду Вапнаўка (Gypsophila) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—100[4] см, голая або залозіста апушаная ў ніжняй частцы. Сцябло галінастае, часам утварае куст шарападобнай формы. Лісце супраціўнае, сядзячае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з васковым налётам і гладкім краем. Кветкі шматлікія, белага колеру, у раскідзістых мяцёльчатых суквеццях. Плод — сухая каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна паходзіць з Міжземнамор’я. Распаўсюдзілася на тэрыторыі стэпавых зон паўднёвай часткі Расіі. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах хвойных лясоў, камяністых і пясчаных глебах, у стэпах, на пашах і агародах. Святлолюбівая расліна.

Гаспадарчае значэнне

Лекавая расліна. Мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Карані вапнаўкі мяцёльчатай, вядомыя пад назвай «белы мыльны корань», маюць да 30 % сапанінаў і выкарыстоўваюцца ў якасці сурагата мыла, на выраб шампуняў і мыйных парашкоў[4].

Ядавітая расліна. Можа выклікаць атручванне жывёлы. Добры меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Гваздзіковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак