wd wp Пошук:

Валадушка круглалістая

Валаду́шка круглалістая[3][4] (Bupleurum rotundifolium) — від кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), тыпавы від роду Валадушка (Bupleurum).

Назва

Валадушка круглалістая, валодаўнік, заяча капуста[5].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовая травяністая шызавата-зялёная расліна вышынёй 25—150[4] (15—75[6]) см. Сцябло прамастойнае, круглае, простае або слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце падоўжана-эліптычнае, звужанае да асновы, астатняе — круглавата-яйцападобнай формы, пранізанае сцяблом. Кветкі жоўтага колеру, з 5 пялёсткамі, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з ніткападобнымі рэбрамі, які пры выспяванні распадаецца на дзве палавінкі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Міжземнамор’і, на Балканах, у цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Еўрапейскай часткі Расіі, на Каўказе, у Заходняй Сібіры. Святлолюбівая, марозаўстойлівая расліна, ксерафіт. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, пашах і агародах, пустках. Цвіце ў маі—ліпені, пладаносіць у чэрвені—жніўні[6].

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. 1 2 Линчевский И. А. Володушка — Bupleurum L. // Флора СССР. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1950, Т. 16. — С. 283—284. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі