wd wp Пошук:

Бірштанас

Бірштанас (літ.: Birštonas) — горад у паўднёвай Літве, на правым беразе ракі Нёман. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Бірштанаскага самакіравання Каўнаскага павета. Насельніцтва каля 2,4 тыс. чалавек.

Гісторыя

Помнік Вітаўту

Першыя згадкі аб Бірштанасе адносяцца да 1382 года, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадскія правы і герб. Пасля 1410 года паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляванняў у мясцовых лясах.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінеральных вод, з гэтага часу паселішча атрымала значнае развіццё як курортны цэнтр.

Касцёл Святога Антонія Падуанскага

Пасля Першай Сусветнай вайны горад увайшоў у склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1966 годзе Бірштанас пераўтвораны з пасёлка гарадскога тыпу ў горад. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. Бірштанас вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваны санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных прцэдураў.

Фестывалі

У горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі. Адзін з іх — гэта фестываль джаза, акі праводзіцца кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фестываль прываблівае тысячы аматараў джазу, не толькі з Літвы, а і з іншых краін. Бірштанскі фестываль джазу праводзіцца ўжо на працягу апошніх дваццаці гадоў.

Турызм

Крыніца мінеральнай вады

Бірштанас вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваныя санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдураў (мінеральных басейнаў) і г. д. У наваколлях горада існуюць два самыя вядомыя санаторыі: Бірштанас — Тулпы і Вярсме Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінеральныя басейны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў.

У сучасным Бірштанасе шмат невялікіх атэляў, а ў наваколлях горада існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад горада ёсць Вітаўтаў узгорак, дзе праводзіліся палявання вялікіх князёў літоўскіх.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бірштанас
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Бірштанаскага самакіравання