Чыятура[1] (груз. ჭიათურა) — горад у Грузіі, у Імерэціі. Насельніцтва — 12 803 жыхароў (2014).[2] Размешчаны ў цясніне ракі Квірыла (прыток Рыёні) і на прылеглых плато; за 220 км ад Тбілісі па чыгунцы. Чыгуначная станцыя на лініі Зестафоні — Сачхерэ (ад лініі Самтрэдыя — Хашуры) Грузінскай чыгункі. Раёны Чыятура звязаны з цэнтральнай часткай горада пасажырскімі паветрана-ліннымі дарогамі.