wd wp Пошук:

Санаторый

Санато́рый[1] (лац. sanatorium ад sano — лячу, аздараўляю) — санаторна-курортная арганізацыя для дарослых, дарослых і дзяцей, дзяцей, якая забяспечвае прадастаўленне санаторна-курортных паслуг у адпаведнасці з устаноўленым для яе профілем з прымяненнем прыродных лячэбных фактараў.

Лячэнне ў санаторыях праходзіць з пераважным выкарыстаннем прыродных фактараў (клімат, мінеральныя воды, гразі і г.д.) у спалучэнні з дыетычным харчаваннем, лячэбнай фізкультурай, фізіятэрапеўтычнвмі працэдурамі.

Санаторна-курортныя паслугі і дапамога

Санаторна-курортнымі называюць паслугі па аказанні санаторна-курортнай дапамогі, пражыванні, харчаванні, правядзенні вольнага часу і іншыя сервісныя паслугі, што прадастаўляюцца ў санаторна-курортных арганізацыях.

Санаторна-курортная дапамога — сістэма арганізацыйных, медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў, накіраваных на задавальненне навукова-абгрунтаванай патрэбнасці грамадзян у санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Санаторна-курортныя арганізацыі
Санаторна-курортнае лячэнне
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак