wd wp Пошук:

Біньямін Нетаньяху

Біньямін Нетаньяху (іўр. בנימין נתניהו; нар. 21 кастрычніка 1949 года, Тэль-Авіў) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Ізраіля. Прэм’ер-міністр Ізраіля ў перыяд з 1996 па 1999 год, прэм’ер-міністр Ізраіля з 2009 па 2021 год. Лідар партыі Лікуд (1993—1999 і з 2005). Тры разы займаў пасаду міністра фінансаў Ізраіля; 9 жніўня 2005 года сышоў з гэтай пасады ў адстаўку на знак пратэсту супраць ліквідацыі ізраільскіх паселішчаў у сектары Газа. У снежні 2005 года стаў лідарам апазіцыі ў Кнэсеце.

На выбарах у Кнэсет 18-га склікання партыя Лікуд заняла 2-е месца і атрымала 27 мандатаў у Кнэсеце. Першае месца заняла партыя Кадзіма, але лідару гэтай партыі Цыпі Ліўні не ўдалося сфармаваць урад, і прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс даручыў фарміраванне ўрада лідару Лікуда Біньяміну Нетаньяху. Нетаньяху з’яўляецца першым прэм’ер-міністрам Ізраіля, які нарадзіўся пасля абвяшчэння незалежнасці.

Паходжанне. Сям’я

Продкі паходзяць з Беларусі. Яго прадзед Натан Мілейкоўскі нарадзіўся ў мястэчку Крэве (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Жаніўся тры разы, першы раз з Міхаль Вейцман, ад яе мае дачку Ноа (нар. 29 красавіка 1978). У 1981 годзе развёўся з Міхаль і ажаніўся з Флор Кейтс. Яна з Брытаніі, не была яўрэйкай, але перад шлюбам перайшла ў іўдаізм. Трэцяй жонкай стала Сара Бен-Арцы. Яна нарадзіла Біньяміну дваіх сыноў: Яіра і Аўнера.

Дзяцінства і маладосць

Нарадзіўся ў Ізраілі ў горадзе Тэль-Авіў. Яго бацькі няверуючыя яўрэі. Маці — Цыля Сегаль (1912—2000). Тата — Бенцыён Нетаньяху (1910—2012) паходзіў з Варшавы (Прывіслініскі край, Расійская імперыя; цяпер Польшча). Яны мелі трох дзяцей. Біньямін быў другім дзіцём. Сям’я з 1956 па 1958 і зноў з 1963 па 1967 жыла ў ЗША ў ваколіцах Філадэльфіі (штат Пенсільванія). У маладосці служыў у войску дзяржавы Ізраіль, браў удзел у вайсковых аперацыях. Потым вучыўся ў ЗША, скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Мае вышэйшую эканамічную адукацыю.

Пачатак кар’еры

Пасля заканчэння ВНУ працаваў у ЗША дарадцам у Бостанскай кансалтынгавай фірме. Вярнуўся ў Ізраіль, дзе ў 1978 заснаваў Інстытут імя Ёнатана Нетаньяху (названы ў гонар брата, які загінуў падчас антытэрарыстычнай аперацыі). З 1980 па 1982 працаваў камерцыйным дырэктарам у гандлёвай фірме ў Іерусаліме.

Дзяржаўная служба

З 1982 па 1984 гады служыў намеснікам пасла ў ЗША. З 1984 па 1988 гады Б. Нетаньяху быў прадстаўніком Ізраіля ў Сувязі аб’яднаных народаў. У 1993 годзе стаў старшынём партыі Лікуд.

Першы ўрад

У 1996 годзе перамог на выбарах і стаў самым маладым старшынём урада Ізраіля. Кіраваў з чэрвеня 1996 па ліпень 1999. У 1999 годзе з-за паражэння на выбарах (дзе перамог Эхуд Барак) пакінуў дзяржаўную службу.

Другі ўрад

Вярнуўся ва ўрад Ізраіля ў 2002 годзе, пасля таго як прэм’ер-міністрам стаў Арыэль Шарон. Б. Нетаньяху быў міністрам замежных спраў (2002—2003) і міністрам фінансаў (2003—2005). У 2005 годзе падаў у адстаўку. У тым жа годзе ўзначаліў партыю Лікуд з-за таго, што яе колішні старшыня А. Шарон перайшоў у партыю Кадзіма.

Трэці ўрад. Старшыня

10 лютага 2009 года на выбарах у Кнэсет Ізраіля партыя Лікуд перамагла. Б. Нетаньяху стаў старшынёй урада[4]. Займае гэтую пасаду і ў 2018 годзе; кіруе ўрадам даўжэй, чым усе іншыя прэм’ер-міністры ў гісторыі Ізраіля.

Погляды

Б. Нетаньяху лічыцца палітыкам правых поглядаў. З’яўляецца прыхільнікам захавання за Ізраілем земляў, што знаходзяцца паміж ракой Іардан і Міжземным морам. Выступае за адзіны і непадзельны Іерусалім, які павінен застацца сталіцай Ізраіля, за захаванне Ізраіля як нацыянальнай яўрэйскай дзяржавы. У той жа час пад яго кіраўніцтвам ва ўрадзе Ізраіля працавалі і працуюць неяўрэі (напрыклад, друз Аюб Кара).

Кнігі

Зноскі

  1. 1 2 חה"כ בנימין נתניהוКнесет.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. Ізраіль выбірае парламент і прэм’ера (нявызн.) (10 лютага 2009). Праверана 18 снежня 2017.

Спасылкі

Папярэднік:
Эхуд Ольмерт
Прэм’ер-міністр Ізраіля

31 сакавіка 200913 чэрвеня 2021
Пераемнік:
Нафталі Бенет
Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Міністры інфармацыі і дыяспары Ізраіля
Катэгорыя·Міністры будаўніцтва Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дыпламаты Ізраіля
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 17-га склікання
Катэгорыя·Міністры рэгіянальнага развіцця Ізраіля
Катэгорыя·Міністры сувязі Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 13-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 22-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 20-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 15-га склікання
Катэгорыя·Палітыкі Ізраіля
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Ізраіля
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 12-га склікання
Катэгорыя·Міністры навукі і тэхналогіі Ізраіля
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 16-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 23-га склікання
Катэгорыя·Міністры па справах рэлігій Ізраіля
Катэгорыя·Міністры прамысловасці і гандлю Ізраіля
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Ізраіля пры ААН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 24-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 21-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 19-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Ізраіля
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 14-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты кнэсета 18-га склікання
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ізраіля
Катэгорыя·Міністры фінансаў Ізраіля