wd wp Пошук:

Кнэсет

Кнэ́сет (іўр.: הַכְּנֶסֶת haˈkneset; літаральна «сабранне» ці «сход»; араб. الكنيست‎‎ аль-Кнісат) — аднапалатны заканадаўчы орган Ізраіля. Займаецца прыняццем законаў, абірае прэзідэнта і прэм’ер-міністра, зацвярджае кабінет і кантралюе працу Урада. У дадатак Кнэсет абірае дзяржаўнага кантралёра. Ён таксама мае права пазбаўляць імунітэта яго членаў, здымаць прэзідэнта і дзяржаўнага кантралёра з пасад, распускаць Урад канструктыўным вотумам недаверу, а таксама самараспускацца і прызначаць перавыбары. Прэм’ер-міністр мае права распускаць Кнэсет, аднак толькі пасля сканчэння выбараў[1]. Кнэсет размяшчаецца ў квартале Іерусаліма пад назвай Гіват Рам.

Зноскі

  1. The Knesset. Jewishvirtuallibrary.org. Retrieved September 8, 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Парламенты паводле краін
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Іерусаліма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Палітыка Ізраіля